Грамадства2323

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь

Аляксандр Лукашэнка 9 ліпеня правёў у Мінску перамовы з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Бакі абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва і падпісалі Дэкларацыю аб стратэгічным партнёрстве.

Аляксандр Лукашэнка з Шаўкатам Мірзіёевым. Фота: president.gov.by

Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў, што Беларусі патрэбныя працоўныя кадры, і выказаў жаданне, каб на працу ў краіну прыязджалі грамадзяне Узбекістана разам з сем'ямі. 

«У нас узбекаў любяць, таму перш чым пакістанцы, хачу, каб вашы людзі да нас прыязджалі сем’ямі. У сельскай гаспадарцы мы даем жыллё […] Бясплатная адукацыя, ахова здароўя — усё гэта бясплатна, як нашым беларусам, роўныя ўмовы. У горадзе трэба трошкі пачакаць, і жыллё будзе. Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана. Вельмі добрыя людзі».

Таксама ён адзначыў, што ў 2025 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам дасягнуў аднаго мільярда даляраў, а ў перспектыве краіны могуць павялічыць яго да двух мільярдаў.

Асобную ўвагу бакі надалі сумесным эканамічным праектам. Лукашэнка выказаў надзею, што пры падтрымцы Узбекістана Беларусь зможа актыўней выходзіць на рынкі трэціх краін, найперш у рэгіёнах, дзе Ташкент мае трывалыя эканамічныя сувязі.

Акрамя таго, абмяркоўвалася пашырэнне супрацоўніцтва ў машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, гуманітарнай сферы і медыцыне. Лукашэнка таксама заклікаў грамадзян Узбекістана прыязджаць у Беларусь на лячэнне.

Каментары23

  • Дональд
    09.07.2026
    Правядуць Вялікі шаўковы шлях у Шклоў
  • Кхе-кхе
    09.07.2026
    Сваіх, беларусаў, ці звальняюць, ці не бяруць на працу: куды ні пойдзеш усюды "праверка і ўзгадненне", а потым адмова без ніякіх тлумачэнняў. Прычым, і ў выпадках, калі супрацоўнік патрабуецца тэрмінова. А ўзбекаў клічуць прыязджаць ды яшчэ і з скм'ямі! Мазгоў няма!
  • Імя
    09.07.2026
    Кхе-кхе, Праз 20 год ніхто не будзе разумець, як 9-мільённы народ дазволіў гэтаму смуроду рабіць з сабой такое 30 год.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць