Грамадства77

Маці прапагандыста Ігара Тура Лукашэнка даў медаль Францыска Скарыны

30 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды, і сярод узнагароджаных была і Ірына Тур — дырэктарка Дома культуры ў Лідзе. Гэта маці аднаго з ключавых прапагандыстаў лукашэнкаўскага рэжыму Ігара Тура, а ўшанавалі яе медалём Францыска Скарыны, піша «Гродзенская праўда».

Фота: «Гродзенская праўда»

Ірына Тур родам з вёскі ў Мядзельскім раёне, скончыла харэаграфічнае аддзяленне культурна-асветніцкага вучылішча ў Мінску (цяпер Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў). Пасля працавала мастацкай кіраўніцай у вясковых дамах культуры, рэжысёркай, а пасля і дырэктаркай Лідскага раённага навукова-метадычнага цэнтра. Дом культуры ў Лідзе яна ўзначальвае ўжо 20 гадоў, тут жа загадвае дзіцячым аддзелам і яе дачка Вольга Каплун. 

Згадвае яна ў размове з абласнымі прапагандыстамі і пра свайго знакамітага сына, сцвярджаючы, што ягоныя «маральныя каштоўнасці», якія мае магчымасць назіраць праз тэлевізар уся краіна — вынік сямейнага выхавання:

«Медаля Францыска Скарыны сын быў удастоены на 5 гадоў раней за мяне. І бачна, што гэта яго вельмі бянтэжыць. Але, думаю, што ён, сам будучы бацькам, разумее: для кожнага з бацькоў дасягненні дзяцей даражэйшыя за іх уласныя ўзнагароды. Галоўнае — што нашы сямейныя традыцыі ён перанёс у сваю сям'ю, а прышчэпленыя маральныя каштоўнасці — у прафесійную дзейнасць і адносіны з атачэннем».

Сям'я Тураў. Фота: «Гродзенская праўда»

Бацька Ігара Тура, Пятро Тур, у свой час скончыў авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча цывільнай авіяцыі, а пасля «займаў сур'ёзную пасаду на горадаўтваральным прадпрыемстве». У мінулым годзе паведамлялася, што ён працуе інжынерам у філіяле «Лідскія электрычныя сеткі».

Каментары7

  • %
    08.07.2026
    Ужо каму толькі не далі гэты медаль выдатнага сына зямлі нашай, што больш зганьбіць яго імя і немагчыма
  • а якія ўжо
    08.07.2026
    парадачныя каштоўнасці ў дзеўкі, што злева на фота
  • )
    08.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць