Новы начальнік Генштаба, старшыня Дзяржстандарту, кіраўнікі раёнаў — кадравыя прызначэнні
Сёння Лукашэнка зрабіў некалькі кадравых прызначэнняў.

Замест Паўла Муравейкі, які прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі пры Лукашэнку новым начальнікам Генеральнага штаба — першым намеснікам міністра абароны стаў Уладзімір Белы.
Старшынёй Дзяржстандарту стаў Дзмітрый Баско, які да гэтага займаў пасаду першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Алесь Дзячэнка прызначаны ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Ён быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) узначаліў Андрэй Кунцэвіч.
Сяргей Гунько стаў генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў — генеральным дырэктарам ААТ «Белдругасчармет».
Яраслаў Чаркаскі прызначаны паслом Беларусі ў Сірыі, а па сумяшчальніцтве — у Іарданіі.
Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне дзесяці новых кіраўнікоў раёнаў і раённых адміністрацый.
Ірына Дубавец узначаліць Гарадоцкі райвыканкам, Віталь Карталеўскі — Талачынскі, Дзмітрый Сасіновіч — Клецкі, Іван Дамашэвіч — Капыльскі, Жанна Алішэвіч — Любанскі, Віталь Платун — Слуцкі, Аляксандр Праташчык — Старадарожскі, а Аляксандр Анжэнка — Клімавіцкі райвыканкам.
У Мінску Мікалай Строк стане кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна, а Аляксандр Драгун — адміністрацыі Першамайскага раёна.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары