Свет

Генерал Лапін стане віцэ-прэм'ерам Татарстана. Ва Украіне яго завочна прысудзілі да пажыццёвага

Ён будзе курыраваць пытанні падтрымкі ўдзельнікаў «спецыяльнай ваеннай аперацыі».

Генерал Аляксандр Лапін стане віцэ-прэм'ерам Татарстана. Ва Украіне яго завочна прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Пра яго прызначэнне паведаміў кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў, піша «Настоящее время».

Ён будзе курыраваць пытанні падтрымкі ўдзельнікаў «спецыяльнай ваеннай аперацыі» (так расійскія ўлады называюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну). Для гэтага ў складзе ўрада Татарстана стварылі асобнае структурнае падраздзяленне.

Лапін — генерал-палкоўнік у запасе. У розныя гады ён быў начальнікам штаба групоўкі войскаў у Сірыі, камандуючым груповак «Цэнтр» і «Поўнач».

Восенню 2022 года ў яго адбыўся канфлікт з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым, які абвінаваціў яго ў фактычнай здачы Лімана, захопленага Расіяй у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну і вызваленага ўкраінскай арміяй падчас восеньскага контрнаступлення 2022 года.

У верасні 2025 года Лапін быў звольнены з арміі.

У чэрвені 2026 года суд ва Украіне завочна прысудзіў Лапіна да пажыццёвага зняволення па абвінавачанні ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, а таксама ў падрыхтоўцы і вядзенні агрэсіўнай вайны.

Каментары

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць