У Беларусі плануюць павялічыць нумарны фонд санаторыяў прыкладна на 30%. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі Дзяніс Бяжок.

Па яго словах, беларускія санаторыі маюць значны патэнцыял для павелічэння колькасці адпачывальнікаў. У асобных санаторыях налічваецца ад 200—300 да 500—600 нумароў, а загрузка некаторых з іх набліжаецца да 100%. Таму, як адзначыў Бяжок, існуе магчымасць павялічыць колькасць месцаў.
Да інвеставання ў беларускую санаторна-курортную галіну могуць далучыцца і расійскія кампаніі. У Нацыянальным агенцтве па турызме разглядаюць магчымасць прапаноўваць інвестарам цэлыя праекты. У Беларусі ёсць больш за дзесяць зямельных участкаў, дзе прадугледжваецца будаўніцтва новых аб’ектаў. Сярод іх пляцоўкі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях, у тым ліку ў раёне Браслаўскіх азёр. Па некаторых з іх ужо вядзецца праца з патэнцыйнымі інвестарамі і дасягнутыя папярэднія дамоўленасці на перспектыву.
Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула
У Беларусі збіраюцца ўвесці абавязковыя зоркі для гатэляў
«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях
Беларускія санаторыі ўраўнавалі цэны на паслугі для беларусаў і расіян
Колькі каштуе паплаваць на экскурсійным катамаране па Нарачы?
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары