Грамадства

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

У Гомелі стары спісаны буксірны цеплаход, які ўжо некалькі гадоў не выкарыстоўваецца, нечакана адправіўся ў самастойнае плаванне па Сожы ўздоўж гарадской набярэжнай. Пры гэтым на борце ў яго нікога не было, піша выданне «Моцныя навіны».

Як высветлілася, ніякай таямніцы і тым больш містыкі ў гэтым не было. Проста моцны вецер абарваў швартоўны трос, пасля чаго судна пачало дрэйфаваць па рацэ. Яго своечасова заўважылі, затрымалі і адбуксавалі назад у затоку.

Пасля здарэння Гомельская транспартная пракуратура правяла праверку. Высветлілася, што служба, якая адказвае за судны, кепска выконвала свае абавязкі. Яна не кантралявала належным чынам прышвартаваныя судны, а дзяжурнае судна не сачыла за затокай.

У выніку трох супрацоўнікаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці. Суднаўладальніку таксама вынеслі адміністрацыйны пратакол. На прадпрыемстве пасля праверкі навялі парадак.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў6

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў6

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць