У Цэнтральным батанічным садзе Мінска 30 кастрычніка адкрылі для наведвання ліманарый. На працягу трох дзён наведвальнікі могуць азнаёміцца з субтрапічнымі пладовымі раслінамі ў перыяд актыўнага плоданашэння, паведамляе тэлеканал СТБ.

Госці змогуць сфатаграфавацца сярод экзатычных раслін, задаць пытанні спецыялістам і даведацца пра асаблівасці вырошчвання розных культур. Калекцыя ліманарыя налічвае больш за 120 найменняў.
Аснову экспазіцыі складаюць папулярныя цытрусавыя, але ёсць і рэдкія віды — фартунела, каламандзін і бергамот.

Як паведаміла вядучая навуковая супрацоўніца лабараторыі аранжарэйных раслін Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі Ірына Кабушава, асабліва багата ўрадзілі лімоны з Новай Зеландыі, якія маюць буйныя плады, а таксама памела-волат. Шмат пладоў і на лімоне Меера. Паводле яе слоў, убачыць такую колькасць гэтых раслін у Мінску ў іншым месцы наўрад ці магчыма.
Каментары