Грамадства33

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі

Былы прафсаюзны актывіст з Гродна, кіраўнік на працягу 10 гадоў незалежнага прафсаюза на «Гродна Азоце», у сваім фэйсбуку падзяліўся ўспамінам пра падзеі трохгадовай даўніны.

Сяргей Антусевіч у судзе, фота БелТА

«Тры гады свабоды. Сёння прачнуўся амаль а пятай раніцы. Джэтлаг пасля пералёту праз акіян. І раптам успомніў: роўна тры гады таму я таксама прачнуўся а пятай.

31 кастрычніка 2023 года. Калонія. Да пад’ёму яшчэ гадзіна. Я ўстаў і пайшоў умывацца. Гэта быў мой апошні ранак за кратамі. Пралік, я не іду на сняданак, нясу «вату», развітваюся з тымі, каго ў гэты час зараджаюць на промку.

Слухаю з’едлівыя рэплікі аператыўніка з прозвішчам Сувораў, які абяцае «салодкае жыццё» тым, хто асмеліўся мяне ўчора праводзіць з гарбаткай.

А сёння я ў Вашынгтоне. Удзельнічаю ў мерапрыемствах Roll Call for Freedom, прысвечанага Міжнароднаму дню палітзняволеных, сустракаюся з людзьмі, распавядаю пра Беларусь, незалежныя прафсаюзы і палітвязняў. Генерую гэты фотаздымак у чаце джыпіці і дзіўлюся, як ён падрос за год.

Каля Мемарыяла Лінкальна я распавёў гісторыю Вацлава Арэшкі, якога ведаю больш за 20 гадоў. Ён дагэтуль за кратамі і страціў зрок у зняволенні.

Тры гады таму я нават уявіць не мог, што буду ў Вашынгтоне і распавядаць пра сваіх калег, якія ўсё яшчэ ў турме.

Сёння я свабодны. Магу падарожнічаць, сустракацца з людзьмі, будаваць планы.

А мае сябры па-ранейшаму прачынаюцца ў калоніях а шостай раніцы. І не ведаюць, колькі яшчэ такіх раніц наперадзе.

Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі. Твары сяброў, якія мяне сустрэлі на волі, а цяпер самі з’яўляюцца палітзэкамі. Тры гады я жыву на свабодзе, а яны ўсё яшчэ там.

І больш за ўсё я хачу дачакацца раніцы, калі ўсе яны прачнуцца не ад каманды «Пад’ём!», а таму, што самі гэтага захочуць», — напісаў Сяргей Антусевіч.

***

Намесніка старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, які цягам 10 гадоў кіраваў незалежным прафсаюзам «Гродна Азот» затрымалі 19 красавіка 2022 г. і змясцілі ў СІЗА КДБ. У той жа дзень у офісе БКДП і ў кватэры Сяргея Антусевіча адбыліся ператрусы. Яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У снежні 2022 года Сяргея Антусевіча прыгаварылі да двух гадоў калоніі. Пакаранне адбываў у калоніі №15 у Магілёве, Выйшаў на волю 31 кастрычніка 2023 года.

Каментары3

  • Тодар
    31.10.2026
    Даволi мягкi прысуд i хутка "адкiнууся"!
  • Алесь.
    31.10.2026
    За гэтыя тры гады ў турмы кінулі яшчэ некалькі тысячаў палітвязняў. Жудасны канвеер, які не спыняецца. Ламаюць лёс людзей. Жахліва.
  • Бывший политический
    31.10.2026
    Для местечкового большинства, знать не знающего что это такое, мы всего лишь цифры, статистика.
    Им, диванным геостратегам, виднее всех.

    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну69

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту28

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну69

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць