Мясцовыя жыхары ў чатах сцвярджаюць, што ў горадзе былі атакаваныя адразу два прадпрыемствы.

Раніцай 31 кастрычніка ва Уфе пасля атакі беспілотнікаў пачаўся пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе, паведамляюць маніторынгавыя каналы. Мясцовыя жыхары ў чатах сцвярджаюць, што ў горадзе былі атакаваныя адразу два прадпрыемствы, паведамляе «Новая газета Еўропа».
Імаверна, гаворка ідзе пра прадпрыемства «Башнафта-УНПЗ».
Паводле звестак Astra, удар прыйшоўся па НПЗ «Башнафта-Навойл». Завод выпускае бензін класа «Еўра-6», дызельнае паліва, авіяцыйную газу і прамысловыя алівы.
Гэтыя два НПЗ разам з «Башнафта-Уфанафтахім» размешчаныя ўшчыльную адзін да аднаго і ўтвараюць Уфімскі нафтаперапрацоўчы комплекс. Усе тры прадпрыемствы належаць кампаніі «Башнафта».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
[Зрэдагавана]