На гэтыя выхадныя ў Мінску праходзяць сельскагаспадарчыя кірмашы
У Мінску 31 кастрычніка і 1 лістапада праходзяць сельскагаспадарчыя кірмашы, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: газета «Родны край»
Найбуйнейшы кірмаш традыцыйна разгарнуўся на паркоўцы каля вялікай арэны спартыўнага комплексу «Чыжоўка-Арэна» па адрасе: вуліца Ташкенцкая, 19.
Акрамя таго, гандлёвыя пляцоўкі працуюць у розных раёнах сталіцы:
- Заводскі раён — вуліца Несцерава, 49 (стаянка каля гандлёвага цэнтра Simax).
- Ленінскі раён — праспект Ракасоўскага, 114.
- Маскоўскі раён — вуліца Янкі Брыля, каля дома № 5.
- Савецкі раён — парк Дружбы народаў.
- Партызанскі раён — бульвар Трактарабудаўнікоў.
- Першамайскі раён — вуліца Русіянава, 1.
- Фрунзенскі раён — вуліца Прытыцкага, 27 (пляцоўка каля Мінскага лядовага палаца спорту).
- Цэнтральны раён — вуліца Кахоўская, 31.
Дадатковая пляцоўка для продажу плодаагародніннай прадукцыі арганізаваная каля Палаца спорту.
Каментары