Вайна22

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы

Расія зноў нанесла ўдар рэактыўным дронам каля ўкраінска-польскай мяжы ў Валынскай вобласці. Беспілотнік зноў упаў непадалёк ад мяжы з Польшчай. Праўда, непасрэдна ў пункт пропуску «Ягадзін» дрон не трапіў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны

У інтэрнэце з'явіліся відэазапісы, на якіх відаць, як беспілотнік падае ў лесе непадалёк ад людзей і памежнай інфраструктуры.

А 17:58 Паветраныя сілы Украіны паведамілі пра рэактыўны дрон у раёне населенага пункта Галаўное на Валыні, які рухаўся на захад у кірунку польскай мяжы. Прыкладна а 18:00 польскія Паветраныя сілы заявілі, што на фоне расійскай атакі на захадзе Украіны ў паветра па трывозе была паднятая баявая авіяцыя.

Раён пункта пропуску «Ягадзін» з'яўляецца важным вузлом чыгуначнага спалучэння Украіны з Польшчай у кірунку Варшавы і Халма. Апошнім часам гэтая памежная зона ўжо двойчы станавілася месцам расійскіх атак.

Першы ўдар па інфраструктуры ў гэтым раёне адбыўся раніцай 13 верасня. Тады расійскі «Шахед» паразіў аўтазапраўку каля пункта пропуску «Ягадзін — Дарагуск» і трапіў у цягнік «Кіеў — Варшава», калі той праходзіў мытны кантроль. У цягніку знаходзіўся былы дырэктар ЦРУ Дэвід Петрэус. Прыкладна за паўтары гадзіны да ўдару гэтым жа маршрутам праязджала дэлегацыя замежных лідараў.

17 верасня Расія зноў атакавала гэты раён рэактыўным дронам. Ён выбухнуў прыкладна за чатыры кіламетры ад польскай мяжы, пасля чаго Польшча падымала ў паветра баявую авіяцыю.

Паводле даных Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, для такіх атак на заходнія рэгіёны Расія выкарыстоўвае рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі. Яны, як сцвярджаецца, узмацняюць сігнал для беспілотнікаў тыпаў «Шахед» і «Гербера».

Каментары2

  • Клішэ
    28.09.2026
    а какая разьніца
  • Последнее китайское
    28.09.2026
    панам

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць