Грамадства2626

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 18 красавіка будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея, прапанаваў яшчэ падумаць над назвай музея, і сам прапанаваў новую — Нацыянальны музей Беларусі. Яна ўжо з'явілася на фасадзе новаўзведзенага будынка.

Фота: sb.by

Калі Лукашэнка прыязджаў на будаўнічую пляцоўку 18 красавіка, то на фасадзе быў надпіс «Нацыянальны гістарычны музей Беларусі».

Пасля, на здымку, які з'явіўся 19 чэрвеня, ніякага надпісу на фасадзе ўжо не было.

Цяпер надпіс зноў ёсць, але ўжо той, які прапанаваў Лукашэнка — «Нацыянальны музей Беларусі». Яго можна пабачыць на апублікаваным выданнем sb.by сумесным фота хакейнай каманды Лукашэнкі, якую адправілі паўдзельнічаць «у працоўнай акцыі на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі».

Каментары26

  • Х
    08.07.2026
    Госпадзі, які ўбогі будынак. Сапраўдны сельмаг, альбо будаўнічая крама. Вернемся да ўлады, пад нацыянальны музей аддамо будынак, дзе зараз КДБ на праспекце, а гэтых сюды.
  • Ё
    08.07.2026
    Архітэктура супермаркету, на каторы павесілі бронзавыя барэльефы. Дно.
  • Илья
    08.07.2026
    Почему фасад здания выглядит как плитка на стенах вокзального туалета или подземного перехода? Что-то красивее не могли сделать?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць