На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?
На фасадзе новага гістарычнага музея на вуліцы Арлоўскай у Мінску з’явіцца адразу шэсць гарэльефаў. Свае месцы пакуль занялі толькі два. Трэці — у працэсе мантажу. Вышыня гарэльефаў — 17 метраў, піша Onliner.by.

Вага нават не агучваецца, але можна сабе ўявіць гэтую магутнасць: яны выкананы з бронзы.
Іх вырабляе цэлы калектыў аўтараў на плошчах «Скульптурнага камбіната»: толькі там ёсць цэхі з больш-менш прыдатнай вышынёй столяў (ды і той не хапае — усе гарэльефы складаюцца з частак). Працэс стварэння кожнага шэдэўра доўгі і карпатлівы. Спачатку фігуры лепяць з гліны, затым з глінянага макета здымаюць гіпсавую форму, а ўжо потым гэтую форму адпраўляюць у ліцейны цэх, каб яна ўвасобілася ў бронзе.

Музейныя гарэльефы — гэта «збор» знаёмых усім з дзяцінства беларускіх вобразаў. Пры гэтым толькі партрэтных фігур запланавана каля паўсотні. Кампазіцыі стаяць на гранітных пастаментах.

Першыя гатовыя «інсталяцыі» называюцца «Дагістарычны перыяд» і «Старажытная Русь».



— Перад намі стаіць ультраскладаная задача. Любы наведвальнік музея, падыходзячы да фасада, будзе пагружацца ў глыбокую гісторыю нашай краіны. Кожная з «старонак» складаецца з дзвюх асноўных частак: ніжні блок прысвечаны знакавым гістарычным асобам, якія праславілі сваю эпоху, а верхняя частка — сюжэтныя барэльефы, прысвечаныя канкрэтнай эпосе і яе асноўным падзеям. На кожную «старонку» па тэхналагічным цыкле адведзена амаль паўгода, — расказваў у эфіры тэлеканала ОНТ загадчык кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Канстанцін Касцічэнка.

Мантаж гарэльефаў ідзе даволі хутка. Пастаменты ўжо гатовыя пад усе кампазіцыі. Верагодна, ужо да сярэдзіны мая можна будзе разгледзець (пакуль — праз агароджу) усе бронзавыя палотны.

-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары
гігантаманія, дорага-багата па-цыганску, адсутнасць густу і г.д... карацей - нічога беларускага