Грамадства22

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты

Упершыню такая абутковая лінейка з'явілася ў 2020 годзе разам з іншай брэндаванай прадукцыяй прадпрыемства. Тады боты выпускаліся ў чорным і рудым колерах. Праз некаторы час яны сталі папулярнымі ў інтэрнэце і хутка раскупіліся. Цяпер БелАЗ выпусціў іх зноў.

Па дызайне абутак нагадваў знакамітыя боты амерыканскай кампаніі Caterpillar, якая таксама вырабляе цяжкую будаўнічую тэхніку. Пры гэтым беларускія боты каштавалі значна танней — 240 рублёў.

У новай партыі кошт амаль не змяніўся — 238 рублёў. Пакуль даступныя тыя ж чорны і руды колеры, але неўзабаве вытворца абяцае дадаць яшчэ і карычневы.

Боты зробленыя з натуральнай скуры. Яны маюць амартызацыйную вусцілку і падэшву з чэпкім пратэктарам. Вытворца пазіцыянуе іх як абутак для горада, дачы, паездак і нескладаных паходаў.

Каментары2

  • петросян
    26.09.2026
    А как там цена-качество?
  • сі
    26.09.2026
    петросян, лепей чым на рф ці pl.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць