Грамадства1616

Nexta патлумачыў, ці маглі спецслужбы Расіі дэзынфармаваць яго ў 2020-м, каб уплываць на пратэст

Стваральнік рэсурсу Nexta Сцяпан Пуціла ў інтэрв’ю журналісту «Радыё Свабода» Дзмітрыю Гурневічу адказаў на пытанне, ці магла расійская разведка ў 2020 годзе наўмысна дэзынфармаваць яго супрацоўнікаў, каб радыкалізаваць пратэст і ў выніку адштурхнуць Беларусь ад Захаду. Такую верагоднасць дапусціў былы кіраўнік польскай разведкі Пётр Краўчык.

Сцяпан Пуціла. Фота: «Наша Ніва»

«Калі гэты чалавек кіраваў тады польскай разведкай, то ён мог арганізаваць сачэнне за нашым офісам. А можа і рабіў гэта. Наш офіс тады быў у самым цэнтры Варшавы, побач з Сеймам. Можна было нас падслухоўваць і, калі б былі падазрэнні, выставіць нам абвінавачанні. Чалавек хоча так пацвердзіць сваё меркаванне.

На нашым канале выйшла інтэрв’ю з Пятром Краўчыкам, яго для нас зрабіў журналіст Ігар Кулей. Краўчык там паўтарыў гэта. Безумоўна, Расіі было цікава ўлезці ў гэтыя выбары. Але праект Nexta да гэтых планаў не быў датычны», — сказаў Пуціла.

Ён патлумачыў, што ўсе планы дэманстрацый і маршруты распрацоўваліся рознымі беларускімі палітыкамі і актывістамі ў закрытым тэлеграм-чаце «Хата». Таму словы Краўчыка, што канал Nexta распаўсюджваў інструкцыі, якія дасылалі расійскія спецслужбы, не адпавядаюць фактам.

«Таксама ён казаў, што нас дэзынфармавалі спецслужбы, калі дасылалі інфу з МУС і КДБ. Але мы атрымлівалі інфармацыю ад простых людзей, мы верыфікавалі інфармацыю, мы атрымлівалі здымкі службовых пасведчанняў. І мы спраўджвалі ў людзей з тых жа органаў тую інфармацыю. І гэта пацвярджалася.

Пазней яны пачалі рабіць так званыя кантраляваныя злівы, ставіць кропкі і коскі ў розных месцах. Потым яны перасталі гэта рабіць.

Але ў нас усё роўна былі крыніцы ўнутры Беларусі, адной з іх быў Уладзімір Жыгар, які цяпер у «Белполе». Ён у мяне ў тэлефоне быў падпісаны «МВД Мозырь». Гэта былі сапраўдныя людзі.

У нас і цяпер застаюцца крыніцы ў Беларусі, але мы папрасілі, каб цяпер яны з намі не кантактавалі. Але ў нас былі людзі і са Службы бяспекі прэзідэнта, КДБ, з самых розных структур», — сказаў Сцяпан Пуціла.

Каментары16

  • Ну представьте
    23.09.2026
    Написал бы я в чат Хата, или в любой другий чат, что русские приехали, расквартировались в таких количествах, что невозможно на улицу выйти, что бы не заметить их присутствие накануне выборов. Мало того, привезли с собой прямо грузовики аммуниции, провизии. Пацаны такое крепкие НЕ МЕСТНЫЕ. В приподнятом настроени. Повлияло бы это на принятие решений в центре управления протестами? Нет. Они ничем там не управляли. Их никто не мог дезинформировать, потому что они непринимают никаких решений. Они бы не смогли остановить протесты или даже НЕ НАЧИНАТЬ ИХ, основываясь на этой информации. Всё шло по плану, написанному не Нехтой, и даже близко. Это просто исполнители. Со мной бы даже никто не стал там разговаривать, как это собственно и подтверждается, и ничего, абсолютно ничего не поменялось. Никакая информация не может никак повлиять на выполнение этого плана.
  • Горе без ума
    23.09.2026
    Планы. Разрабатывались. Известными белорусскими политиками. Маршруты. А в итоге что? Слили революцию в унитаз? Так озвучьте имена этих горе политиков. Чтобы потом забыть о них.
  • Ааа
    23.09.2026
    Вы думали я дезинформацию посылал? Нет. русских было ОЧЕНЬ МНОГО в Гомеле наконуне выборов. НАСТОЛЬКО МНОГО, как сейчас примерно. Это когда Вагенорвцев арестовали в санатории, помните? А на основании информации что был арестован передовой отряд Вагнера под Минском, можно было только НА ОСНОВАНИИ ЭТОЙ ИНФОРМАЦИИ принять решение выборов не проводить, и протестов соответственно? Я бы только такое решение и принял. И эта информация была ДОСТОВЕРНА 100%, в отличие от той которую нейкий сумасшедший, дезу, понимаешь я им передавал. Не дезу.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць