Грамадства44

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах

У новым выпуску «ЧастнОК-LIVE» Яўген Булка расказаў, ці шкадуе пра свой выбар у 2020-м, як перажывае пастаянныя пераезды і якім выпрабаваннем для яго стала праца ў ізраільскай клініцы.

Яўген Булка. Скрын відэа: chestnok_live / YouTube

Яўген Булка — беларускі шоумен, тэлевядучы і акцёр. Сярод іншага ён быў вядучым ранішняга шоу на АНТ і рэзідэнтам беларускага Comedy Club.

У 2020 годзе Булка падтрымаў пратэсны рух. Пасля гэтага трапіў у «чорныя спісы» і фактычна страціў магчымасць працаваць па прафесіі ў Беларусі. У 2022 годзе ён разам з сям'ёй пераехаў у Ізраіль, пасля нападу ХАМАС на Ізраіль у кастрычніку 2023‑га года — ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Цяпер Булка з сям'ёй жыве ў Польшчы. У жніўні 2026 года ён далучыўся да каманды NEXTA Plus.

У размове з Сашам Івуліным пастаянныя пераезды, войны і неабходнасць зноў прыстасоўвацца да новых абставін ён называе «ўзмоцненым жыццём, жыццём на максімалках».

«Бываюць моманты, калі ты не можаш устаць, не хочаш уставаць, не хочаш нічога вырашаць. У рэжым, напэўна, такога самазахавання ўпадаеш. Але ненадоўга. Таму што прыходзіць сын і кажа: «Тата, есці». Зразумела, окей, пайшлі есці», — дзеліцца Яўген асабістым.

Ці шкадуе ён пра свой выбар у 2020 годзе

Падчас размовы Саша Івулін спытаў Яўгена, ці павёў бы ён сябе іначай у 2020 годзе, калі б загадзя ведаў, што яго наперадзе чакае.

«Максімум я задаваў сабе гэтае пытанне чатыры разы. І кожны раз цалкам выразна ў мяне з'яўляўся толькі адзін адказ: я паступіў правільна. Я не разумею і не ўяўляю сабе, як бы я мог жыць, пагадзіўшыся з тым, што адбылося ў 2020-м. Можа быць, можна было б не пагадзіцца, але прамаўчаць. Але вось гэты ўмоўны лад… Ён не вырашае, ён не дапамагае, ён нічога не тлумачыць.

Гэта ўжо адбылося. Гэта адбылося, і я пра гэта не шкадую. Я ні разу не пашкадаваў. А вось калі б я паступіў інакш, магчыма б, я пашкадаваў. Напэўна, мяне б зжэрла знутры [сумленне]. (…)

Шчасце — гэта калі ты можаш дазволіць сабе жыць без кампрамісаў, без здзелак, без саступак. (…)

А кампрамісы, яны назапашваюцца і маюць уласцівасць цябе даганяць. І рана ці позна груз гэтых кампрамісаў цябе проста знішчыць. Я паступіў правільна. Для сябе я паступіў правільна. Маё сумленне чыстае».

«Я з такой колькасцю крыві ніколі не меў справы»

На пытанне, які дзень у эміграцыі быў для яго самым цяжкім, Булка згадвае пачатак працы ў цэнтры пластычнай хірургіі ў Ізраілі.

«Тады мне трэба было шукаць хоць якую-небудзь працу. Мне ў прынцыпе медыцына была так ці інакш цікавая. І вось я прыходжу і гляджу расклад, дзе я буду навучацца першы час. Цэнтр пластычнай хірургіі. Ну што? Ну, вушы, нос, ну, грудзі. Яны адпраўляюць на гінекалогію. На аборты. А гэта наогул было не ў маёй сістэме каштоўнасцяў. Наогул!» — эмацыйна распавядае Яўген.

У абавязкі санітара ўваходзіла прыбіранне медыцынскіх адкідаў:

«Я прыходжу. Мне кажуць: «Вось гэтыя вядзерцы з крывёю з усяго, з біямасай вось туды і туды накіроўваць. І ў мяне наогул… Я з такой колькасцю крыві ніколі не меў справы».

Але фізічная рэакцыя была толькі часткай праблемы. Значна мацней, паводле Булкі, на яго паўплываў маральны канфлікт.

«У мяне вельмі жорсткая была пазіцыя. Ну, яна змякчылася. Але гэта мяне проста вынесла».

Сітуацыя, як згадвае Яўген, ускладнялася агульным становішчам сям'і пасля эміграцыі. Грошай не хапала, фінансавыя праблемы ўплывалі на адносіны дома. Адмовіцца ад працы было няпроста, але і вярнуцца туды на наступны дзень Булка, паводле яго слоў, амаль не мог сябе прымусіць.

«У мяне трошкі трэсліся рукі, і я прыйшоў [з працы] думаю: «Усё, я, напэўна, не магу». І я не ведаў, дзе знайсці сілы, каб проста ўстаць і заўтра пайсці зноў на працу. У мяне як быццам абрынуўся свет.

Ты жывеш, табе кажуць «нельга забіваць», а тут ты сваімі рукамі усё робіш — у маім тады ўяўленні. І я думаю: «Як жа гэта ўсё адбылося, што я раблю вось гэта вось? Я ж казаў, што я ніколі, ні ў якім разе».

«І вось, напэўна, такіх момантаў было некалькі. Чаму я лёгка падняўся з Ізраіля і паехаў у Эміраты? Ціск, з якім не спраўляешся і думаеш, што праз уцёкі гэта вырашыцца. (…) Для чалавека натуральна шукаць там, дзе яму лепш, ці, прынамсі, там, дзе ён можа спраўляцца, ці, прынамсі, там, дзе ёсць варыянт. Вось пераезд у Эміраты — гэта, напэўна, быў для мяне варыянт», — тлумачыць Булка.

Праўда, як ён пазней прызнаўся ў размове, праект у Эміратах аказаўся не такім выгадным, як яму першапачаткова абяцалі.

Як даводзіць Яўген, пра поспех расказваюць часта, а аб правалах — значна радзей. Хаця менавіта такія гісторыі, на яго думку, могуць быць найбольш карыснымі.

«Самае добрае ва ўсіх дрэнных гісторыях — гэта тое, што ты можаш пра іх расказаць. Таму што, калі не можаш расказаць, значыць, гісторыя скончылася дрэнна», — разважае ён.

Каментары4

  • Ціля
    15.09.2026
    Дарэчы ў Ізраілі не так проста зрабіць аборт, трэба нават праходзіць спецыяльную камісію.
  • Крынж
    15.09.2026
    Женя, навошта табе были тыя зіг-загі з Ізраілем і таму падобнай шляпай? Еўропа ўсе яшчэ руліць)
    Прывітанне ад аднкяшніка )
  • Ізноў мужыкі да маціцы чапляюцца
    15.09.2026
    Рабіце вазектамію і не будзе абортаў.

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара2

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

Лідары краін ЕС папросяць Зяленскага змякчыць крытыку Трампа4

У Польшчы збіраюцца павялічыць суму, якую замежнікі павінны мець для ўезду3

Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны4

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю12

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Адэскай вобласці2

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара2

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць