Грамадства66

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод

Пра нараджэнне сына вядомы шоўмен і тэлевядучы Яўген Булка паведаміў у сацсетках, расказаўшы таксама пра праблемы, з якімі той з'яўляўся на свет.

Яўген Булка з сям'ёй. Фота: інстаграм

Нараджаць жонцы Булкі давялося ў Грузіі. Падчас цяжарнасці ў Ізраілі, дзе сям'я цяпер жыве, было неспакойна, таму хацелася знаходзіцца да родаў у больш ціхім месцы. А паколькі сталай працы ў шоўмена на той час не было, то меў значэнне і фінансавы фактар. У выніку Булкі скарысталіся з парады сяброў і спыніліся на Грузіі.

Клініка Пінеа ў Тбілісі пакінула добрае ўражанне сваім выдатным сэрвісам і прафесіяналізмам лекараў, тым больш што падчас родаў узніклі ўскладненні з-за пэўных неахайнасцяў, дапушчаных беларускімі лекарамі тады, калі пры дапамозе кесарава сячэння ў Булак нараджаўся першы сын Лявон.

«У выніку 3 гадзіны складанай аперацыі, 3 хірургі, дрэнажы, катэтары і вырваныя нервы. І рахунак на 3000$… разлічвалі максімум на 1500», — піша Булка, ніякіх прэтэнзій да медыкаў не маючы, а будучы ім вельмі ўдзячным.

Народжанага з такімі прыгодамі сына бацькі назвалі Давідам, а ў Грузіі сям'я яшчэ пажыве «нявызначаны тэрмін». 

Яўген Булка пераехаў жыць у Ізраіль з сямʼёй у красавіку 2022 года праз палітычную сітуацыю ў Беларусі. Ён прадаў у Беларусі дом сваёй мары і ўладкаваўся ў Ізраілі аперацыйным санітарам у клініцы. У кастрычніку 2023-га яму разам з жонкай і двухгадовым сынам давялося зноўку пераязджаць — з-за нападу ХАМАС на Ізраіль.

У Ізраілі Булку даводзіцца шмат працаваць, у тым ліку на некваліфікаваных работах. Сярод іншага ён працаваў грузчыкам.

Каментары6

  • Андрусь
    18.12.2024
    Тутэйшы, гэтым людзям няма калі вызначаць лёс сваёй (ці якой-кольвек іншай) краіны, увесь іхні час заняты працай для зябеспячэння свайго ўласнага і сваёй сям'і існавання.
  • Тутэйшы
    18.12.2024
    Андрусь, таму ў гэтых людзей ёсць тое, чаго ніколі не было, няма і не будзе ў грантасмокаў - АДКАЗНАСЦЬ! Бо калі сам зарабіў, будзеш ведаць кошт працы. А калі валацужыш ад паноў, дык і будзе ўсё цяп-ляп, бо не сваё і не шкада.
    Менавіта такія, як гэты Баранка павінны вызначаць, куды будзе ісці краіна і драць тры шкуры з тых, хто будзе пасціся на іхнай падтрымцы-падатках.
  • бабруйчанін
    19.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны7

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце14

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА11

«Я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі»57

«Хутчэй, камерцыйная разборка». Апейкін агучыў сваю версію знікнення Котава5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?11

У Мінску выставілі на продаж чатыры бары пад брэндам Lidbeer

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць