Грамадства1010

З псіхдыспансера збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Яго шукалі міліцыя і ратавальнікі.

Былы начальнік Ганцавіцкага РАУС Віталь Куляшоў учора самавольна сышоў з Баранавіцкага псіханеўралагічнага дыспансера. У Ганцавіцкім раёне, ды і не толькі, былы начальнік раённай міліцыі вядомы. Ён атрымаў вядомасць дзякуючы сваёй фразе пры затрыманні журналістаў: «Выключы гэтую х…ню, а то заўтра з працы павыганяюць», піша «Ганцавіцкі час».

Раённы аддзел міліцыі Куляшоў узначаліў у верасні 2019 года, маючы за плячыма амаль два дзесяцігоддзі службы ў органах унутраных спраў і ў першых інтэрв'ю разважаў аб прынцыпах службы.

А потым наступіў 2020 год, і размовы аб прынцыпах атрымалі практычную праверку.

20 чэрвеня 2020 года ў цэнтры Ганцавічаў міліцыя затрымлівала ўдзельнікаў «ланцуга салідарнасці». Разам з імі затрымалі журналістаў газеты, якія вялі прамую трансляцыю. Віталь Куляшоў пасля сам пацвердзіў у судзе, што ўдзельнічаў у затрыманні.

Затрыманне ў Ганцавічах 20 чэрвеня 2020 года

Менавіта адтуль пайшла знакамітая гісторыя з камерай і фраза Куляшова, якая ў інтэрнэце стала мемам: «Выключы гэтую х…ню, а то заўтра з працы павыганяюць». Падобна на тое, камера тады сапраўды была самым нязручным сведкам.

Маці аднаго з затрыманых у тыя дні распавядала, што медыкі пазней зафіксавалі ў сына цялесныя пашкоджанні.

Улетку 2021 года міліцэйская кар'ера Куляшова нечакана абарвалася.

Перад сыходам Куляшова, як піша выданне, пытанні паўсталі не да яго палітычнай лаяльнасці, а да куды больш прыземленых рэчаў: асобных фінансавых аперацыяй, размеркавання прэмій і распараджэння маёмасцю РАУС.

Пазней у жыцці былога начальніка РАУС адбыўся цяжкі крызісны эпізод — спроба суіцыду, пасля якога яму спатрэбілася псіхіятрычная дапамога.

У выніку ён аказаўся ў псіхдыспансеры, адкуль учора сышоў. Яго шукалі міліцыя і ратавальнікі. Сёння знайшлі.

Каментары10

  • а што?
    18.09.2026
    не спадабалася яму ў турме?
  • Вася
    18.09.2026
    У...ок лукашистский
  • %
    18.09.2026
    Красаўчык глуздамі паехаў?

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя12

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя12

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць