Грамадства2626

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам

Трыгерам учынення забойства 43‑гадовай цяжарнай Таццяны Марцішчанкі была рэўнасць. Жанчына прыгразіла падазраванаму ў забойстве, што пойдзе да іншага. Пра гэта расказала выданне МУС «На страже», піша «Анлайнер».

Аляксей Гаўрылёнак і Таццяна Марцішчанка

У тэксце «На страже» не называюць імёнаў загінулай і злачынца. Але гаворка ідзе пра рэзанансную справу пра забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны.

Таццяна Марцішчанка знікла 8 верасня. 11 верасня па падазрэнні ў злачынстве быў затрыманы 38‑гадовы былы хакеіст і хакейны арбітр Аляксей Гаўрылёнак.

Паводле слоў начальніка аддзела УУР ГУУС Мінгарвыканкама Андрэя Пятровіча, пасля таго як стала вядома пра знікненне 43‑гадовай цяжарнай, следчыя хутка ўстанавілі кола яе сяброў і знаёмых. Асаблівую ўвагу сканцэнтравалі на тых, хто дапускаўся ў яе дом. Пад падазрэнне трапіў 38‑гадовы жыхар сталіцы, які знаходзіўся ў блізкіх адносінах з шуканай і сябраваў з яе дачкой. Да таго ж, па інфармацыі сям'і, менавіта ад яго жанчына была цяжарная.

Пры першай размове з аператыўнікамі крымінальнага вышуку мужчына паводзіў сябе абсалютна спакойна.

«Ён паведаміў, што апошні раз размаўляў з жанчынай у аўторак (магчыма, гаворка ідзе пра аўторак, 8 верасня, — дзень, калі блізкія паведамілі пра знікненне мінчанкі. — Заўв. рэд.), па яе даручэнні адвозіў заказчыку сумку з медыкаментамі. Пасля чаго, [паводле яго слоў], яна сама нібыта паехала на некалькі прызначаных сустрэч. А калі раптам перастала выходзіць на сувязь, даслаў ёй у месенджары кранальнае паведамленне пра тое, што хвалюецца і сумуе», — расказаў намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС — начальнік крымінальнай міліцыі Уладзімір Кубракоў.

Гісторыя з прэпаратамі не пацвердзілася. Пасля дбайнай праверкі хлуснёй аказаліся і іншыя звесткі, прыведзеныя мужчынам. Таму сілавікі вырашылі праверыць яго больш пільна.

Па інфармацыі выдання, жыццё мужчыны, здавалася, ішло па звычайным графіку: дом, перамяшчэнні па справах, паездка да сваякоў за горад. Нестандартнай у гэтай руціне была адна дэталь: у будаўнічым гіпермаркеце на МКАД ён купіў рыдлёўку.

«Чым больш удакладняючых пытанняў мінчук атрымліваў, тым мацнейшым было дрыжанне голаса, ён запінаўся, — кажа начальнік аддзела па раскрыцці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць асобы УУР КМ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Бахар. — І ў размове з аператыўнікамі прызнаўся: ведае, дзе зніклая жанчына. Калі дакладней, дзе яе цела».

«Акрываўленую майку і брудны ручнік склаў у чамадан і аднёс у машыну, каб потым выкінуць у выпадковы сметнік»

Па інфармацыі «На страже», мужчына прызнаўся, што той раніцай пара была разам. Калі ён гатаваў на кухні салат, яго спадарожніца чарговы раз завяла размову пра будучыню, бо яны хутка стануць бацькамі. Потым жанчына прыгразіла пайсці да іншага. Менавіта рэўнасць, як прызнаўся фігурант, стала трыгерам. Тым жа нажом, якім толькі што рэзаў гародніну на сняданак, ён нанёс цяжарнай не менш за 15 раненняў.

Жанчына спрабавала супраціўляцца, але безвынікова.

Пасля гэтага мужчына пакінуў забітую ў ваннай і сышоў. А праз пару гадзін завітаў у краму, дзе купіў рыдлёўку.

«На наступны дзень мінчанін вярнуўся ў кватэру, найбольш верагодна, менавіта тады замыў сляды на кухні і ў ваннай, — паведамляе «На страже». — Адразу пазбавіўся ад нажа — выкінуў у кантэйнер у двары. Сваю акрываўленую майку і брудны ручнік склаў у чамадан і аднёс у машыну, каб потым выкінуць у выпадковы сметнік на вуліцы Кальцова. Цела змясціў у вялікую чорную сумку і паклаў у багажнік, папярэдне надзеўшы на галаву ахвяры пакет».

Далей падазраваны працягнуў жыць па стандартным распарадку — праца, абед. І толькі калі ўжо сцямнела, адправіўся на машыне за горад. Па дарозе выкінуў у раку смартфон забітaй і ключы ад кватэры, заехаў у першы-лепшы двор і «скінуў» пластыкавы чамадан з доказамі.

«Фігурант накіраваўся па дарозе, якую добра ведаў. Ён расказаў, што недалёка ад Лагойска павярнуў у лес, пакінуў аўтамабіль і прайшоў у гушчар, дзе выкапаў неглыбокую яму», — паведамляе Андрэй Бахар.

Пазней вярнуўся па сумку і стаў блукаць: як сцвярджае, адразу нават не змог успомніць, дзе пару хвілін таму выкапаў магілу для жанчыны, піша «На страже». Выданне паведамляе, што, калі мужчына зноў акажацца тут, але ўжо ў суправаджэнні канвою і следча-аператыўнай групы, ён таксама будзе доўга шукаць месца пахавання.

«Аператыўнікі знайшлі ў яго машыне майку з бурымі слядамі, якая, мяркуючы па ўсім, выпала з чамадана і засталася на дыванку незаўважанай (прытым што фігурант прапыласосіў свой «Форд» і ў аўторак аддаў яго ў карыстанне брату). Таксама была знойдзена сумка з біялагічнымі слядамі ахвяры. Яе мужчына цынічна забраў дадому, дзе жыў з сям'ёй, — раскрывае падрабязнасці Уладзімір Кубракоў. — І прыкладна тады ж пачысціў перапіску ды напісаў забітай жанчыне паведамленне пра тое, што хвалюецца і чакае сустрэчы».

Пры гэтым сілавікі падкрэсліваюць: пра тое, што адбылося ў кватэры, ведаюць толькі са слоў мужчыны, і сам ён у асобных момантах блытаецца. Каб аднавіць падзеі таго дня па хвілінах, будзе выканана яшчэ нямала дадатковых мерапрыемстваў, даследаванняў і экспертыз. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Каментары26

  • Растраляць
    18.09.2026
    «… прыкладна тады ж ён пачысціў перапіску ды напісаў забітай жанчыне паведамленне пра тое, што хвалюецца і чакае сустрэчы».

    Магчыма яму арганізуюць гэтую сустрэчу.
  • Bob
    18.09.2026
    У Беларусау́ зьнішчаная матрыца .
  • ,,
    18.09.2026
    Нешта не разумею, гэта з яго слоў, пацверджанняў няма.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць