Грамадства44

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

36‑гадовая Вольга Вострыкава больш за дзесяць гадоў выкладала ў школе.

Вольга Вострыкава. Фота з яе старонкі Укантакце

Вользе Вострыкавай 36 гадоў, яна з Петрыкава. У жанчыны дзве вышэйшыя адукацыі: яна скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасцях «гісторык» і «практычны псіхолаг». Агулам у сферы адукацыі Вольга адпрацавала ўжо больш за 11 гадоў.

Апошнім часам Вольга працавала настаўніцай гісторыі і метадысткай у Капцэвіцкай сярэдняй школе ў Петрыкаўскім раёне. Яна ўдзельнічала і ў пазакласным жыцці навучальнай установы: напрыклад, праводзіла для дзяцей тэматычныя ўрокі памяці разам з мясцовай бібліятэкай, а яе вучні займалі прызавыя месцы на навуковых канферэнцыях.

Вольгу затрымалі ў гэтым годзе. Яе судзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Жанчыне прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Андрусь
    23.09.2026
    Навіне ўжо амаль два тыдні. Вы столькі часу капалі ёйную паднаготную, каб знайсці, што яна мае "дзве вышэйшыя адукацыі" (так, дарэчы, не бывае, вышэйшая адукацыя бывае адна, але ў двух спецыяльнасцях)? Варта было б ставіць спасылку на выданне, якое першым паведаміла пра рэпрэсію датычна Вольгі.
    І там яшчэ адну настаўніцу тады ж і за тое ж засудзілі недалёка - з Жыткавічаў.
  • Падтрымка
    23.09.2026
    Шаноўнай Вольге сіл прайсці праз гэта выпрабаванне і вялікій дзякуй за працу.
  • Лявон
    23.09.2026
    I зноý уКантакце…. Калi ж розум з’явiцца?

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі28

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам25

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць