Грамадства11

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца

Марыя з Брэсцкай вобласці вырашыла стаць сурагатнай мамай, яна вынасіла ўжо дваіх дзяцей для іншых пар. Яна рада, што дапамагае людзям стаць бацькамі. Сваю гісторыю яна расказала «Анлайнеру».

Фота: «Анлайнер»

Марыя кажа, што сурагатнай мамай стала не таму, што ў сям'і няма грошай: у іх былі кватэра і машына. Ёй хацелася забяспечыць будучыню дачкі Васілісы і дапамагчы людзям стаць бацькамі. Мацней за ўсіх супраць быў муж: ён уяўляў сабе, што жонка будзе спаць з чужым мужчынам і аддасць іх сумеснае дзіця. Каля года сышло на тлумачэнні.

Пасля першай праграмы ён супакоіўся і з таго часу падтрымлівае жонку. Родным Марыя адразу сказала, што, калі яны яе не падтрымаюць, то спыніць з імі адносіны.

Як усё ўладкавана ў Беларусі? Кандыдатка праходзіць поўнае абследаванне, уключаючы псіхічнае здароўе. Затым яна падпісвае папярэднюю дамову з клінікай, ёй падбіраюць пару, і заключаецца натарыяльная дамова. Патрабаванні такія: узрост да 35 гадоў, хаця б адно сваё дзіця, адсутнасць сур'ёзных хвароб і пісьмовая згода мужоў з абодвух бакоў.

Эмбрыён ствараецца з клетак генетычных бацькоў, так што сурагатная мама генетычна дзіцяці чужая і ніякіх правоў на яго не мае. Шматдзетнай яна таксама не становіцца.

Ганарар фіксуецца ў дамове ў беларускіх рублях. Звыш яго выплачваюць толькі бальнічны за цяжарнасць і роды і выплату за раннюю пастаноўку на ўлік (530 рублёў). Калі ў дзіцяці выявіцца паталогія не з віны сурагатнай мамы, яна атрымлівае ганарар цалкам. Калі ж экспертыза пацвердзіць шкоду ад алкаголю ці курэння, штраф можа дасягаць паловы сумы. Сума ганарару залежыць ад досведу і дамоўленасцей. Свае сумы Марыя не называе, але з адкрытых дадзеных клінікі плацяць ад 18 да 35 тысяч даляраў, часам да 50 тысяч, плюс штомесячнае ўтрыманне і кампенсацыі. Для пар гэта дорага: крэдытаў і дапамогі няма, некаторыя прадаюць кватэры.

Назірацца сурагатным маці можна дома або ў Мінску. Нараджаюць звычайна ў Мінску, таму што патрэбны юрыст для афармлення перадачы дзіцяці. Кесарава робяць толькі па паказаннях. Марыя называе казкамі меркаванне, што сурагатным мамам кесарава робяць заўсёды. Бацькі могуць прысутнічаць на скрынінгах і родах, калі гэта агаворваецца ў дамове.

Попыт цяпер значна перавышае прапанову: пар стала прыкладна ў дзесяць разоў больш, а сурагатных мам столькі ж, колькі было.

Марыя лічыць гэта адказнай і дарагой, але ўсё ж такі працай: «чужыя клеткі, чужая кроў». Паводле яе слоў, калі жанчына не разумее, што дзіця не ейнае, ёй не варта за гэта брацца. Пры гэтым яна размаўляе з малым падчас цяжарнасці і чытае яму. Другі раз яна сумленна патлумачыла ўсё дачцэ.

Калегі-мужчыны раілі ёй лепш прадаць нырку, але адзін калега падтрымаў. Марыя плануе спыніцца на трэцяй праграме, таму што «здароўе не гумовае». Другое сваё дзіця яна хоча завесці не раней за 35 гадоў, калі дачка падрасце.

Каментары1

  • UFO
    23.09.2026
    Сталёвыя нэрвы трэба мець, каб вынасіўшы і нарадзіўшы дзіця, трымаць ў галаве, што іншая жанчына для яго маці.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА8

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА8

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць