Грамадства44

Выйшла калектыўная манаграфія пра сучасную Беларусь на англійскай мове

Брытанскае выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага, піша Bellit.info.

У кнізе сабраныя работы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама пытанні гісторыі, ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.

Сярод аўтараў выдання Міраслаў Янковяк, Вікторыя Леўкавец, Марыя Даніловіч, Генадзь Коршунаў, Вольга Канановіч, Андрэй Сцяпанаў, Вольга Сасункевіч, Аляксей Ластоўскі, Пётра Рудкоўскі і іншыя.

Усяго ў выданні — больш за 20 тэматычных раздзелаў, якія прапануюць шырокі погляд на Беларусь з перспектывы паліталогіі, сацыялогіі, гісторыі, міжнародных адносін і іншых дысцыплін.

Больш даведацца пра кнігу, пабачыць поўны змест, а таксама заказаць можна на сайце Routledge.

Каментары4

  • A.K.
    20.09.2026
    .,
    Кніга выдавалася галоўным чынам для міжнароднай аўдыторыі, а не для беларускага чытача.
    Беларусы маюць магчымасць атрымаць доступ да тэкстаў бясплатна, калі напішуць рэдактару.
  • A.K.
    20.09.2026
    .,
    (Вокладка - дызайн беларускай мастачкі, а расійскі трыкалор мае зусім іншыя адценні:) )
  • .
    20.09.2026
    Я адразу не напісаў, што асацыяцыя ловіцца, нават калі код колеру не той дакладна. Наколькі яна шырокая, сцвярджаць не буду.

    Пра доступ для беларусаў зразумеў, дзякуй.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць