Свет1010

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

«Масква будзе спрабаваць прадставіць такія ўдары як «выпадковыя», — кажа прэм'ер Польшчы.

Расія запланавала ўдары ракетамі і беспілотнікамі па саюзных Украіне еўрапейскіх краінах, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, выступаючы ў чацвер у Сейме са спецыяльным зваротам да дэпутатаў.

«Паводле ацэнак спецслужбаў, планы Расіі ўключаюць гібрыдныя ўдары з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет па дзяржавах, якія падтрымліваюць Украіну, уключаючы Польшчу», — цытуе Туска Euronews.

«Масква будзе спрабаваць прадставіць такія ўдары як «выпадковыя», каб паралізаваць або, прынамсі, аслабіць матывацыю краін НАТА да абароны сябра альянсу, які падвергнуўся нападу.

«Існуе рэальная рызыка таго, што тэрыторыя адной або некалькіх краін НАТА на ўсходнім флангу можа быць падвергнутая нападам дронаў [у тым ліку рэактыўных] або іншых тыпаў ракет, якія могуць прывесці да разбурэнняў. І афіцыйная версія будзе заключацца ў тым, што гэта выпадковасць і што няма падстаў для якіх-небудзь дзеянняў у адказ з боку НАТА», — заявіў польскі прэм'ер.

Туск дадаў, што «Расія ставіць мэтай максімальна разбурыць эканоміку і лагістыку Украіны» і, паводле звестак выведкі, найбліжэйшым часам варта чакаць бесперапынных нападаў «вельмі высокай частаты і інтэнсіўнасці» на шэсць найбуйнейшых украінскіх гарадоў.

Каментары10

  • Вось
    18.09.2026
    І на гэтым фоне палітзняволеныя.. Вы ўяўляеце як гэта выглядае? Час страчаны. Акно магчымасцяў амаль зачынена. Беларусь не ў павестцы. Калі паляцяць ракеты, ніхто не будзе нават узгадваць пра нейкія там перамовы з Лукашэнкам. Можа паляцець і па Беларусі. Выпадкова. Выпадкова можа, і могуць пастраждаць людзі мірныя. Трэба ўжо пра гэта думаць, а не пра палітзняволеных. І гэта ад нас не залежыць. Мы на гэта паўплываць не можам. Трэба прыняць рэчаіснасць такой, як яна ёсць. Беларусь аказалася па тый бок. Усё. Усе, хто па тый бок, яны, ну як расіяне. Расіяне гінуць, якія і супраць вайны, таксама. І што вы будзеце, Кучынскі будзе бегаць па кабінетах, патрабаваць не бамбіць у адказ па Беларусі, таму што людзі супраць Лукашэнкі галасавалі 6 гадоў таму? Калі з Беларусі ЗНОЎ паляціць, як ужо ляцела ў 2022. З Беларусі ляцелі ракеты. Ляцелі. З Беларусі. Не праз Беларусь.
  • Беларус
    18.09.2026
    Это читалось между строк, когда глава американской разведки пару недель назад летал в Москву. Аналогичные визиты до этого были в 2021 году как раз перед полномасштабной войной. И тогда, и сейчас, американцы, зная планы кремля, пробовали остановить россию от преступных действий. Но имперскую россию это не останавливает. Неужели 5 лет войны не хватило Штатам и другим западным странам чтобы это понять, что путин не остановится только на Украине.
  • Артыкул 5
    18.09.2026
    Вось і час перайсці ад галашэння да таго, каб сапраўды паказаць, што такое НАТО. А то, глядзі ж ты, Беларусь у іх акупаваная! Наўседа, Дуда, узначальвайце шыхт!

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя10

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

Беларусы распрацоўваюць сімулятар мінскага трамвая. Што будзе ў гульні?1

Джон Коўл пасля вяртання з Мінска сустрэўся з кіраўнікамі Літвы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя10

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць