Грамадства

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Каталіцкага святара прызвалі на вайсковыя зборы — гэта асаблівы для Беларусі выпадак. Як даведаліся вернікі, позву атрымаў пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі ксёндз Аляксандр Канановіч, лідар музычнага праекту Step Project, піша Katolik.life.

Па звестках каталіцкіх вернікаў Беларусі, святара прызвалі на зборы і накіравалі ў вайсковую частку ў Асіповічах. Куды дакладна — невядома, але, магчыма, у артылерыйскую брыгаду.

З паведамленняў прэсы, менавіта туды ў апошнія дні масава набіралі жыхароў Гомельскай вобласці — на вайсковыя зборы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей. Зборы доўжацца 60 дзён.

Але святар прабыў у войску ўсяго пару дзён — яго раптоўна адпусцілі, і 17 верасня ён вярнуўся ў Гомель, даведаліся вернікі. Яны мяркуюць, што заступіўся біскуп. Ксёндз Аляксандр, ва ўмовах вострага недахопу духавенства, з'яўляецца адзіным святаром у буйной гомельскай парафіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць