Грамадства44

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам

Аляксандр Савіцкі з Глускага раёна меўся адзначаць 20‑годдзе за Палярным кругам — у адной з калоній расійскай Лабытнангі. Хлопец толькі пачаў жыць, а ўжо загрымеў на шэсць гадоў строгага рэжыму за закладкі ў Расіі. Не змірыўшыся з лёсам, Савіцкі запісаўся ў штурмавы атрад для зэкаў «V». Ну а далей як ва ўсіх.

Аляксандр Савіцкі нарадзіўся 16 жніўня 2004 года. Ва ўніверсітэтах не вучыўся, паспрабаваў зарабляць на жыццё сам — раскідваючы закладкі ў Расіі, на чым пагарэў. 

Атрымаў шэсць гадоў строгага рэжыму і паехаў адбываць у калонію №8 «Белы мядзведзь» у горадзе Лабытнангі. Дарэчы, у суседняй калоніі №6 «Палярны воўк» забілі Аляксея Навальнага. 

Калонія знаходзіцца за Палярным кругам, надвор'е там моцна адрозніваецца ад глускага. Аляксандр не вытрымаў умоваў і не змірыўся з тэрмінам, таму апавясціў сваякоў аб сваім жаданні выйсці з турмы праз найм у акупацыйную армію і — не паслухаўшы іх адгавораў — запісаўся ў штурмавы атрад «V» ваеннай часці 38643. 

Савіцкага ўзялі стралком-памочнікам гранатамётчыка, што на практыцы азначае ролю ў аднаразовай штурмавой групе.

Такія групы фарміруюцца з запасам, таму што да ўкраінскіх пазіцый — праз міны і дроны — даязджае (калі даязджае) меншасць з адпраўленых. Тых, хто дабраўся, дабіваюць з кулямётаў, якія кіруюцца дыстанцыйна з-пад зямлі.

Вось і Аляксандр перастаў выходзіць на сувязь пасля адпраўкі на штурм у складзе такой групы ў жніўні.

Цяпер інфармацыю аб месцазнаходжанні цела спрабуюць знайсці сваякі, якіх хлопец не паслухаў. Вядома толькі, што Аляксандр знік недзе пад мястэчкам Гарняк у Пакроўскім раёне Данецкай вобласці. 

Каментары4

  • Імя
    17.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Бедны зямляк
    17.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Гена
    17.09.2026
    Все рассчитал парень. Но одного не понял. Первое. Никому не рассказывать о своиз реальных планах. Второе, когда шел на штурм, наверняка получил автомат и патроны. Значит, надо было валить как минимум командира, а лучше всех своих "сослуживцев". На войне как на войне. Либо ты, либо тебя...

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай24

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай24

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць