Грамадства2727

Рудзік — беларускім палітыкам з польскімі пашпартамі: Балатуйцеся не ў КР, а ў польскі Сейм

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік выступіў з ініцыятывай радыкальнай змены стратэгіі для дэмакратычных сіл. На фоне падрыхтоўкі да чарговых выбараў у Каардынацыйную раду ён прапанаваў палітыкам выкарыстаць сваю папулярнасць для ўваходу ў рэальную ўладу Польшчы.

— Кажуць, што намячаюцца чарговыя выбары ў Каардынацыйную раду. Можна было б шмат слоў напісаць пра бескарыснасць гэтага мерапрыемства, як і пра бескарыснасць апазіцыйных структур у прынцыпе. Але, здаецца, усе ўжо і так усё зразумелі.

Аднак падаецца, што на пытанне «А чым яшчэ займацца?» ёсць адказ.

Так сталася, што ў многіх топаў дэмакратычных сіл ужо ёсць польскія пашпарты. А ў некаторых — яшчэ і пазнавальнасць у самой Польшчы, прысутнасць у польскіх медыя і, варта меркаваць, кантакты з польскімі палітыкамі.

Чаму б не паспрабаваць «стартаваць» у польскі Сейм?

Каля паўсотні тысяч беларусаў гістарычна пражываюць у Падляскім ваяводстве. Людзей з беларускімі каранямі і сваякамі і таго больш. Тых, у каго часовы дазвол на жыхарства, сталы дазвол ці віза, — некалькі соцень тысяч. І гэтыя людзі таксама атрымліваюць і будуць атрымліваць пашпарты.

Цалкам сабе электаральная база са зразумелымі праблемамі, якія можна вырашаць. Ну і легітымнасці для дзеянняў на міжнароднай арэне статус дэпутата Сейма Рэчы Паспалітай дасць больш, чым статус дэлегата ці нават спікера Каардынацыйнай рады.

Здаецца ж, усё на паверхні, ці ёсць нейкія падводныя камяні, якія замінаюць так зрабіць? — напісаў Рудзік. 

Каментары27

  • М.В.
    25.01.2026
    Так, добрая прапанова.

    Але ж тады прыдзецца больш празрыста і працаваць, і сродкі ўжываць.
    Ну, і яшчэ ух як польскія дзеннікажэ любяць пераціраць мінулае і грошыкі палітыкаў і іх знаёмых. Гэта вам не рахманая беларуская тусовачка.
  • Maple
    25.01.2026
    Рудзік падумаў пра тое, што апрача магчымых плюсаў гэта стварае наўпроставы канфлікт інтарэсаў паміж беларускімі дэм.сіламі і мясцовымі палітыкамі?
  • политический инфантилизм
    25.01.2026
    Ян демонстрирует фундаментальное непонимание природы политики и международного права. Нельзя путать "режим" с "государством". Работа в любой структуре Польши (особенно в Сейме) — это юридически и фактически служение национальным интересам Польши, за которое платят польские налогоплательщики.
    Становясь частью чужой государственной системы, политик теряет субъектность и обязан работать на благо Варшавы, а не Минска. Это не помощь Беларуси, а ассимиляция политической элиты в чужую систему

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць