У 2026 годзе суму Нобелеўскай прэміі ў кожнай катэгорыі павялічылі на 1 мільён шведскіх крон — прыкладна на 101 тысячу даляраў. Цяпер кожны лаўрэат атрымае 12 мільёнаў крон, што складае каля 1,2 мільёна даляраў.

Выканаўчая дырэктарка Нобелеўскага фонду Хана Сцьёрнэ патлумачыла, што павелічэнне сумы павінна захаваць доўгатэрміновае значэнне прэміі і яе фінансавую каштоўнасць.
Павелічэнне ўзнагароды прымеркавана да 125‑годдзя Нобелеўскай прэміі. Упершыню яе ўручылі ў 1901 годзе. У 2012‑м фонд скараціў грашовую выплату ў межах праграмы фінансавай аптымізацыі, але пасля некалькі разоў павялічваў яе суму.
Лаўрэатаў Нобелеўскіх прэмій за 2026 год абвесцяць з 5 да 12 кастрычніка.
Прэміі, заснаваныя паводле завяшчання шведскага навукоўца Альфрэда Нобеля, уручаюцца за дасягненні ў галінах хіміі, фізікі, медыцыны або фізіялогіі, літаратуры, а таксама за ўмацаванне міру. Асобную прэмію па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля заснаваў Банк Швецыі ў 1968 годзе, а ўпершыню яе ўручылі ў 1969-м.
У 2025 годзе поўная сума Нобелеўскай прэміі складала 11 мільёнаў шведскіх крон, або каля 1,17 мільёна даляраў.
Каментары