Грамадства77

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА

Аграпрадпрыемства «Козенкі-Агра», што ў Мазырскім раёне, шукае сабе работнікаў. А паколькі звычайнымі спосабамі іх завабіць, відаць, складана, на прадпрыемстве вырашылі дзейнічаць крэатыўна. 

Скрыншот з відэа

На відэароліку, які з'явіўся на тыкток-старонцы прадпрыемства, зняліся хлопец і тры дзяўчыны. Ролік запісаны на ферме з каровамі. Хлопец у акулярах і белым халаце возіць на тачцы нейкае рэчыва ў 25‑кілаграмовай упакоўцы і падкідае віламі каровам зялёны корм. Дзяўчаты ў белых з бубачкамі сукенках не працуюць, а наводзяць макіяж і весела вытанцоўваюць. Напрыканцы роліка да іх на фоне кароўніка далучаецца і хлопец.

На фоне ўсяго гэтага дзеяння грае песня расійскай спявачкі Mia Boyka «Экспанат». 

@dkkozenki

КСУП «Козенки-Агро» приглашает всех к себе на работу

♬ оригинальный звук - dkkozenki

Магчымымі напрамкамі для працаўладкавання тых, хто натхніцца ролікам, акрэсленыя «жывёлагадоўля, догляд жывёлы, апрацоўка тэрыторыі і іншыя сельскагаспадарчыя задачы». 

Канкрэтныя ўмовы ў аб'яве не акрэсленыя. Для атрымання інфармацыі пра вакансіі, умовы і неабходныя для працаўладкавання дакументы прапануюць звяртацца непасрэдна на прадпрыемства. 

Каментары7

  • Маркетинг. 2.0
    19.09.2026
    Тут сам ролiк просіцца на кароткі ды злы каментар. У iм сапраўды няма нічога -- затое ёсць каровы, вілы, танцы і "он пашет, я красивая". Калі заробкам завабіць нельга, у ход ідзе цяжкая артылерыя: каровы, вілы і дзяўчаты ў сукенках. Яшчэ пару год i спяваць пра "я красивая" будуць ужо самi каровы...у прыгожых белых сукенках у бубачку
  • Барадзед
    19.09.2026
    На стиральный порошок зарабатывают, чтобы робу каждый день отстирывать и себе и мужу, а больше там наверно не платят, раз рекламами людей заманивают.
  • Барадзед
    19.09.2026
    Маркетынг, восьмага сакавiкааа, лезе у трусы рука... Если у Галыгина палучылася, значыцца и у калгаса на мозыршчыне тожа палучыцца.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць