Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ
Унутры — дубайская начынка.

Скрыншот відэа: «Мінская праўда»
На абласныя Дажынкі ў Дзяржынску прывезлі гіганцкі глазураваны сырок. Прысмак вагой 100 кілаграмаў вырабіў Слуцкі сыраробны камбінат.
Называецца сырок «Дубайская ноч» — унутры ў яго фісташкавая паста.
Разразаць сырок узяўся кіраўнік Мінскай вобласці Аляксей Кушнарэнка.
Апошнім часам на рэгіянальных святах захапіліся гігантаманіяй. То ў Гродне на Дзень горада паставяць гіганцкую сырную талерку, то ва Уздзенскім раёне пасмажаць на вялізнай патэльні 150 кілаграмаў бульбы, то ў Лідзе скруцяць гіганцкую шаурму.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары