Грамадства77

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ

У аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёна падчас рэгіянальнага фестывалю-кірмашу «Бульбяны фэст» адкрылі незвычайны арт-аб’ект — гіганцкую патэльню дыяметрам 1,8 метра. На ёй можна гатаваць вялікую колькасць ежы адразу, піша «Мінская праўда».

Першая страва на новай патэльні з’явілася адразу пасля яе адкрыцця. Для гасцей свята кухары Дзешчанскай сярэдняй школы прыгатавалі смажаную бульбу з мясам. На страву выкарысталі 150 кілаграмаў бульбы і 20 кілаграмаў мяса. Бульба атрымалася румянай і духмянай, а наведвальнікі фестывалю хутка разабралі яе на дэгустацыю.

Падчас свята адбылася яшчэ адна кулінарная акцыя. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка прыгатаваў дранікі на так званай «таежнай свечцы» — спецыяльнай драўлянай калодцы, якая выкарыстоўваецца для гатавання. Гэтым разам атрымаліся незвычайныя дранікі з сервелатам, якія назвалі «губернатарскімі».

Вёска Дзешчанка вядомая тым, што там існуе музей бульбы і помнік гэтай надзвычай папулярнай у Беларусі сельскагаспадарчай культуры.

Каментары7

  • Усе інтарэсы плебса
    05.09.2026
    хлеба і зрэлішч
  • Б і д
    05.09.2026
    Усе інтарэсы плебса,
    бульбы і дзевак!
  • Маур
    06.09.2026
    Янка, а драка была? За бесплатную картошку? Очередь наверное с утра занимали? Расцветает общество победившего приспособленчества.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж17

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж17

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць