Няшчасны выпадак адбыўся недалёка ад аграгарадка Беняконі. Мужчына прыехаў да знаёмых, каб дапамагчы ім выбіраць бульбу камбайнам, піша ТРК «Гродна».

Падчас выгрузкі клубняў у прычэп трактара бункер не адкрываўся. Мужчына вырашыў наладзіць механізм уручную і пацягнуў за рычаг. У гэты момант яго адзенне зачапілася за шасцярэнькі, якія круціліся.

Атрыманыя траўмы былі несумяшчальнымі з жыццём.

Каментары