Свет44

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна

У дакладзе, падрыхтаваным з дапамогай ШІ, сцвярджалася, што карабель перавозіць кампаненты для ядзернай зброі.

Фота: AP Photo/Mariam Zuhaib, File

Вясной, падчас вайны з Іранам, па арміі ЗША разышоўся разведвальны даклад: кітайскі карабель у раёне Блізкага Усходу нібыта вязе кампаненты ядзернай зброі. Ваенныя пачалі рыхтаваць перахоп судна. Былі ў паветры самалёты, а ўзброеныя групы гатаваліся да абардажу.

Перад самай аперацыяй высветлілася, што даклад склаў аналітык Каманды спецыяльных аперацый ЗША ў Ціхаакіянскім рэгіёне з дапамогай штучнага інтэлекту і чат-бот памылкова вызначыў груз, паведамляе CNN. Які менавіта груз быў памылкова названы, невядома.

Аперацыя супраць кітайскага карабля рызыкавала перарасці ў канфлікт паміж дзвюма дзяржавамі. Невядома, быў гэта камерцыйны ШІ-чат-бот ці ўрадавы прадукт. Бот злучыў адкрытыя даныя з сакрэтнай сігнальнай разведкай, а аналітык затым аформіў высновы ў стандартны разведвальны даклад, зноў з дапамогай ШІ. Памылку заўважылі больш дасведчаныя калегі, якія пераправерылі даныя.

Пентагон цяпер імкнецца ўкараніць ШІ амаль усюды: ад аналізу разведданых і выбару цэляў да бюджэту і лагістыкі. У студзені міністр вайны Піт Хегсэт прадставіў «Стратэгію паскарэння ШІ» — мэта ў тым, каб не адстаць ад Кітая і іншых праціўнікаў.

Па словах адной з крыніц CNN, падобныя «галюцынацыі» здараліся ў разведцы і раней. 

Аналітыкі, асабліва маладыя, прывыклі да гэтых інструментаў і больш схільныя давяраць ім без крытыкі. Ціск рабіць усё хутчэй павялічвае рызыку памылак.

Каментары4

  • вперёд к границе Апокалипсиса
    19.09.2026
    Началось... Мраки! Нас ждут такие несподянки с неуправляемым "монстром". Капец.
  • Мыш
    19.09.2026
    Штучны інтэлект у спалучэнні з натуральнымі ідыётамі - страшная сіла!
  • тузін
    19.09.2026
    Заўвага, А навошта ён тады патрэбны, калі ён робіць памылкі і ўсё адно трэба пераправяраць? Навошта ўвогуле гэтае пятае кола? З аднаго боку мы бачым алармістаў, якія прадракаюць лёсу ШІ ледзье не лёс Скайнета, а з другогу боку мы бачым рэчаіснасць, якая ясна паказвае, што ШІ гэта дзіця, якое нельга пакінуць без нагляду. Ну так, калі на яго пакінуць ўсю працу, то чакай бяды і не праз ягоны злы намер знішчыць чалавецства, а таму што гэта наўпрост малпа с гранатай. Так, ён можа маляваць карцінкі, пісаць раманы і музыку. Ну і пошук стаў больш хутчэйшы. Таксама можна выкарыстоўвываць яго магутнасці для нейкіх вылічыльных задач. Ўсё, на гэтым яго розум скончваецца. І што самае цікавае, аларм хайп падымаюць менавіта суб'екты звязаныя з кампаніямі заснавальнікамі ШІ, таму што людзі пачалі падазраваць, што мы маем справу с чарговай надзьмутай бурбалкай. Людзям хутка надакучыць гуляцца з карцінкамі і ўсё, акцыі ШІ-кампаній пачнуць валіцца як снежны ком.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць