Грамадства11

Міліцыя папярэдзіла пра вучэнні на Гомельшчыне

Могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў.

На Гомельшчыне сёння пройдуць комплексныя камандна-штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў да дзеянняў у асаблівых умовах, паведамляе прэс-служба ведамства.

Сёння ў Гомелі да 18:00 абмежаваны рух, а таксама прыпынак транспартных сродкаў:

— на вул. Камунараў ад вул. Кірава да вул. Савецкай;

— уезд у арку дома №18 па вул. Савецкай (пад’езд да паліклінікі МУС);

— уезд у двор дома №18 па вул. Сялянскай;

— часткова абмежаваны рух і ўезд на тэрыторыю паркоўкі гасцініцы «Сож».

Магчыма перамяшчэнне спецыяльнай і ваеннай тэхнікі.

У сувязі з абмежаваннем месцаў для паркоўкі транспарту рэкамендуецца кіроўцам загадзя планаваць маршрут і выбіраць альтэрнатыўныя месцы для стаянкі.

Адзін з этапаў вучэнняў адбудзецца ў Добрушы па вул. Чыгуначнай, 1. Побач з аб’ектам могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў.

Каментары1

  • Сымон
    23.09.2026
    Чарговае застрашэнне грамадзян карнікамі лукашысцкай хунты. Хіба што ўпершыню гэта робіцца ў абласным цэнтры. Але гэта не выратуе дыктатара, бо Пуцін ужо не настолькі моцны і ягоны тлуст заўважна пад'еты. Траціна рэальных галасоў за пуцінскую вертыкаль пад час апошняга электаральнага спектакля ў Расеі сведчыць аб тым, што змены ў Расеі адбудуцца ў даволі хуткім часе. І гэта дасць шанс для Беларусі пазбавіцца ад карумпаванага ўзурпатара, чыя ўлада трымаецца на тэрору і расейскай падтрымцы.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць