Свет

У Грэнландыі і Антарктыдзе паскорылася раставанне лёду: занадта цёплая вада

Грэнландыя і Антарктыда ў перыяд з 1979 па 2023 год страцілі каля 12,5 трыльёна тон лёду. Гэта прывяло да павышэння ўзроўню Сусветнага акіяна прыкладна на 3,1 сантыметра. Такой колькасці лёду хапіла б, каб пакрыць усю кантынентальную частку ЗША пластом таўшчынёй каля 1,5 метра, піша Bild.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе CNN Brazil, даследчыкі прааналізавалі 44 гады спадарожнікавых назіранняў, аб'яднаўшы вынікі 45 незалежных даследаванняў, у якіх выкарыстоўваліся даныя 27 спадарожнікаў, у тым ліку місій NASA.

Паводле атрыманых вынікаў, каля пяці шостых страты ледзяной масы звязана не з пацяпленнем паветра, а з больш цёплай марской вадой. Яна ўздзейнічае на ледавікі збоку і знізу, паскараючы іх разбурэнне.

У 1970—1990‑х гадах ледзяныя шчыты Грэнландыі і Антарктыды заставаліся адносна стабільнымі. Аднак у 2010‑х гадах тэмпы страты лёду рэзка ўзраслі. У 2020—2023 гадах назіралася пэўная стабілізацыя, але навукоўцы лічаць, што яна можа быць звязаная з кароткатэрміновымі кліматычнымі ваганнямі і не сведчыць пра змяненне доўгатэрміновай тэндэнцыі.

Пры гэтым Антарктыда нядаўна нечакана павялічыла сваю ледзяную масу. З ліпеня 2021 года па красавік 2023 года кантынент атрымаў каля 695 мільярдаў тон лёду. Гэта адбылося праз экстрэмальна моцныя снегапады ва Усходняй Антарктыдзе.

Аднак Заходняя Антарктыда працягвала страчваць лёд. У сярэднім у 2003—2024 гадах Антарктыда траціла каля 140,5 мільярда тон лёду штогод.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць