Свет

Харві Вайнштэйна асудзілі яшчэ на 15 гадоў турмы за сэксуальны напад на асістэнтку

Уплывовы ў ранейшым прадзюсар ужо адбывае працяглы тэрмін.

Харві Вайнштэйн падчас аднаго з ранейшых судоў. Фота: Adam Gray/Pool Photo via AP

Уплывовы ў мінулым кінапрадзюсар Харві Вайнштэйн, раней асуджаны на працяглыя тэрміны зняволення за некалькі сэксуальных злачынстваў, у сераду па выніках новага разгляду адной з крымінальных спраў быў асуджаны на 15 гадоў турмы, паведамляе Бі-бі-сі.

Гэты прысуд у судзе Нью-Ёрка вынесены па абвінавачанні ў тым, што цяпер 74‑гадовы Вайнштэйн у 2006 годзе прымусіў да аральнага сэксу асістэнтку тэлепрадзюсара Мір'ям Хэйлі.

Першы прысуд па гэтым і яшчэ адным пункце абвінавачання — 23 гады турмы — Вайнштэйн атрымаў у Нью-Ёрку яшчэ ў 2020 годзе. Ён абскардзіў прысуд, і ў 2024 годзе апеляцыйны суд накіраваў справу на новы разгляд, заявіўшы, што суддзя дапусціў сур'ёзныя памылкі.

Больш за год таму, у чэрвені 2025 года, прысяжныя апраўдалі Вайнштэйна па адным эпізодзе, але прызналі вінаватым па іншым, які тычыўся Мір'ям Хэйлі. І толькі цяпер суддзя прызначыў яму новы тэрмін. Пракурор патрабаваў пакараць яго 20 гадамі, а абарона нагадвала, што пажылы Вайнштэйн можа памерці ў турме.

Акрамя турмы ў Нью-Ёрку, 74‑гадовага Вайнштэйна, які хварэе на рак і дыябет, чакае яшчэ і турма ў Каліфорніі.

У 2021 годзе суд у Лос-Анджэлесе прызнаў яго вінаватым па трох з 11 выстаўленых яму эпізодаў згвалтаванняў і іншых сэксуальных злачынстваў і прысудзіў да 16 гадоў зняволення.

Гэты прысуд Вайнштэйн таксама абскардзіў.

У сераду, у перапоўненай зале суда, ён заклікаў суддзю праявіць міласэрнасць. «Я не схільны да гвалту чалавек, пашкадуйце мяне! Я шчыра прашу прабачэння ва ўсіх, каму прычыніў боль», — сказаў ён.

Мір'ям Хэйлі, як перадае агенцтва AFP, заявіла ў судзе, што пасля таго, што Вайнштэйн з ёй зрабіў, яна сама перажывае досвед, супастаўны з пажыццёвым зняволеннем, і пакутуе ад посттраўматычнага стрэсавага расстройства.

Яна зноў заявіла, што Вайнштэйн злоўжыў сваёй уладай, прымусіўшы яе да сэксу, і што яе глыбока ўзрушыла тое, што ён лічыў яе малаважнай асобай, з якой можна так паступіць.

Сутнасць большасці абвінавачанняў супраць Вайнштэйна ў тым, што ён прымушаў да сэксу маладых жанчын, якія разлічвалі на яго заступніцтва і дапамогу ў кар'еры ў кінасвеце.

Абарона Вайнштэйна настойвае, што яго меркаваныя ахвяры ўступалі з ім у сэксуальныя адносіны па ўзаемнай згодзе, а абгаварылі яго таму, што іх кар'ера, нягледзячы на гэта, не склалася так, як яны спадзяваліся.

У прымусе да сэксу Вайнштэйна публічна абвінавацілі дзясяткі жанчын, але большасць гэтых абвінавачанняў не дайшла да суда і не скончылася прысудамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць