Грамадства33

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour

Беларускі сайт аднаго з найбуйнейшых міжнародных тураператараў Tez Tour узламаны. Хакеры сцвярджаюць, што спампавалі ўсю гісторыю вандровак беларусаў.

Фота: Яндэкс.мапы

Цяпер, калі заходзіш на сайт teztour.by, бачыш чорны экран і паведамленне, што кампанія спыніла сваё існаванне з 15 верасня.

Сцвярджаецца, што ўсе серверы скампраметаваныя. А хакеры з групоўкі DATASUCKERS спампавалі і знішчылі:

  • 45 398 685 запісаў браніраванняў
  • 21 515 914 заказаў тураў
  • 52 176 283 браніраванні гатэляў
  • 252 300 000 фінансавых транзакцый

Агулам страчана, як сцвярджаюць хакеры, 395,5 мільёна запісаў.

Хакеры звяртаюцца да кліентаў Tez Tour і да адміністратараў кампаніі:

«Паважаныя кліенты! Вашы пашпарты, замежныя пашпарты, даныя банкаўскіх картак, тэлефоны, адрасы і г. д. — знаходзяцца ў нашых руках, а кампанія не мае да іх доступу. Усё было выдалена. Адміністратары кампаніі, можаце не хвалявацца — вярнуць даныя немагчыма: усе вашы серверы цалкам захопленыя намі, дыскі перазапісаныя, каб выключыць магчымасць аднаўлення, а рэзервовыя копіі — выдаленыя. Толькі каб трапіць унутр і разабрацца, вам спатрэбіцца некалькі дзён, улічваючы вашу крыварукасць, не кажучы ўжо пра аднаўленне. Як кажуць… TEZ TOUR — УСЁ. Кампанія закрытая. Кліенты ідуць нах*й».

Адна з чытачак «Нашай Нівы» патэлефанавала ў кол-цэнтр Tez Tour у Беларусі. Там адказалі, што на сайце адбываюцца тэхнічныя працы і што заўтра ўсё будзе працаваць. Заклікалі не хвалявацца пра ўцечку дадзеных (якой, нібыта, няма) і паабяцалі, што ў хуткім часе можна будзе зноў браніраваць туры.

Сёлета гэта не першыя праблемы Tez Tour у Беларусі. У красавіку пракуратура Мінска распачала крымінальную справу па факце ўхілення ад выплаты падаткаў на суму звыш 700 тысяч рублёў «арганізацыяй, якая ажыццяўляе турагенцкую дзейнасць». Як стала вядома «Люстэрку», гаворка можа ісці пра знаёмага многім папулярнага тураператара Tez Tour.

Каментары3

  • Сонейка
    15.09.2026
    Нейкі трындзец😡
  • Indrid Cold
    15.09.2026
    Гучыць як фэйк, альбо ханейпот - навошта тураператару захоўваць ~400 міліёнаў запісаў у базе дадзеных? Ніякага сэнсу трымаць такую вялікую базу дадзеных няма ад слова зусім. Нават сканы пашпартоў маюць свой час даўніны - навошта трымаць сканы пашпартоў 10-15 гадовай даўніны, калі яны ўжо даўно пратэрмінаваныя :)
  • Божечки-кошечки
    15.09.2026
    Прелестно, прелестно

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць