Вайна11

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў

«Наша аперацыя называецца «Вівальдзі». А ў Вівальдзі, як вядома, чатыры сезоны. І гэта — толькі першы з іх».

Андрэй Білецкі. Скрын відэа: RomanBebekh⁩ / YouTube

Камандуючы Трэцім армейскім корпусам УСУ Андрэй Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам.

Наступальная аперацыя мае назву «Вівальдзі». У цяперашні час паведамляецца, што Трэці корпус зачысціў ад інфільтрацыі Навасёлаўку, Аляксандраўку, Яравую, ваколіцы Каровінага Яра і вызваліў Сярэдняе. Генерал Білецкі ў сацсетках падкрэсліў, што ў Вівальдзі — чатыры сезоны, заклікаў да інфармацыйнага маўчання і паабяцаў добрыя навіны ў афіцыйных паведамленнях, піша «Украінская праўда».

«Пацвярджаем інфармацыю аб наступленні ўкраінскай арміі на поўначы Данецкай вобласці. У рэжыме інфармацыйнага зацішша падраздзяленні ліквідавалі асяродкі інфільтрацыі праціўніка і зачысцілі 75 км². Яшчэ 10 км² — дэакупавана. Нанесены знішчальны ўдар па баяздольнасці 20‑й і 25‑й армій РФ. Страты праціўніка на дадзеным этапе: каля 1500 салдат, больш за 12 тысяч беспілотнікаў і сотні адзінак бранятэхнікі, артылерыйскіх сістэм, аўтамабільнай тэхнікі.

Адначасова падраздзяленні беспілотных сістэм перарэзалі лагістычныя маршруты праціўніка. У выніку ўдараў корпуса расійскія войскі перанеслі пастаўкі гаруча-змазачных матэрыялаў за межы Украіны — у Варонежскую вобласць: быў згорнуты трубаправод і вынесены склады», — паведаміў Білецкі.

«У адкрытых крыніцах зараз шмат інфармацыі пра тое, што канчатковая мэта нашых наступальных дзеянняў — выйсці да берагоў ракі Чорны Жарабец. Але наша аперацыя называецца «Вівальдзі». А ў Вівальдзі, як вядома, чатыры сезоны. І гэта — толькі першы з іх.Таму сачыце за нашымі афіцыйнымі паведамленнямі і не спяшайцеся са спойлерамі. Добрыя навіны будуць», — дадаў ён.

26 жніўня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія пазіцыі ў Данецкай вобласці будуць узмоцнены двума абноўленымі групоўкамі войскаў, якія ўзначаляць Дзяніс Пракапенка і Андрэй Білецкі.

Каментары1

  • Слава ВСУ!
    15.09.2026
    Слава украинским воинам!!!!

Цяпер чытаюць

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам18

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка13

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам18

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць