Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы, але ў іх няма маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць
Адзін з найбольш вядомых украінскіх камандзіраў, заснавальнік палка «Азоў», а цяпер камандзір Трэцяга армейскага корпуса УСУ Андрэй Білецкі параўнаў беларусаў і ўкраінцаў і патлумачыў, у чым бачыць галоўнае адрозненне паміж двума народамі.

«Чым украінцы адрозніваюцца ад беларусаў? Вось мне здаецца, што культурна, антрапалагічна — асабліва нічым. Пытанне ў тым, што ў беларусаў няма сур’ёзнай традыцыі, маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць іхняй краіны. А ва ўкраінцаў гэтая традыцыя ёсць і была», — заўважыў Андрэй Білецкі ў відэа на ўкраінскім YouTube-канале «Бомбардир».
На думку Білецкага, традыцыя ўзброенай барацьбы не ўзнікае сама па сабе і не з’яўляецца абстракцыяй. За ёй стаяць канкрэтныя людзі і іх учынкі. У якасці прыкладаў такой пераемнасці ва ўкраінскай гісторыі ён назваў армію Украінскай Народнай Рэспублікі, Украінскую Галіцкую армію, Украінскую паўстанцкую армію і Украінскую вайсковую арганізацыю.
Асобна Білецкі спыніўся на постаці першага кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) Яўгена Канавальца, парэшткі якога ў жніўні гэтага года перавезлі ва Украіну і перапахавалі ў Кіеве.
Паводле Білецкага, Канавалец быў не адзіным стваральнікам украінскай традыцыі ўзброенай барацьбы, а стаў увасабленнем «учынкаў, мараў, волі, поту і крыві» многіх людзей.
«Гэтыя людзі далі нам традыцыю дзяржаўнасці і традыцыю ўзброенай барацьбы. Вось гэтым мы адрозніваемся ад беларусаў. Таму Беларусь цяпер з’яўляецца гаўляйтарствам Расійскай Федэрацыі, а Украіна з’яўляецца дзяржавай, якая змагаецца, з акупаванымі тэрыторыямі, але незалежнай дзяржавай», — мяркуе Андрэй Білецкі.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары