Грамадства77

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»

14 верасня вынеслі прысуд па справе арт-прасторы «Склад бутэлек» у Барысаве. Палітзняволеных Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Апроч гэтага, ім прызначылі штраф у памеры 800 базавых велічыняў (36 000 рублёў) кожнаму. Таксама суд пастанавіў кампенсаваць «даход, атрыманы злачынным шляхам» у буйным памеры, піша «Вясна».

Сяргей Салаш (справа) і Зміцер Бабіцкі. Фота з сацсетак

Грамадскі дзеяч з Барысава Сяргей Салаш быў затрыманы 12 лістапада 2025 года. Доўгі час было невядома, у межах якой справы ён затрыманы. Раней ён удзельнічаў у выбарчых кампаніях, балатаваўся ў дэпутаты, збіраў подпісы за кандыдатаў ад апазіцыі. У 2010‑х адышоў ад палітыкі і займаўся толькі бізнэсам і грамадскай дзейнасцю. 

У пачатку снежня КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Склад бутэлек» у Барысаве. Сярод тых, каго назвалі датычным да яе, былі Сяргей Салаш і Зміцер Бабіцкі. Апошняга затрымалі 12 снежня 2025 года. З таго часу абодва мужчыны знаходзіліся пад вартай.

Каментары7

  • БЕРАСЦЬ
    15.09.2026
    Якіх людзей у турмах гнаяць! Цвет нацыі (
  • Lunny
    15.09.2026
    Дачакаемся сяброў і не даруем катам
  • Янка Збеглы
    15.09.2026
    Lunny, угу, НКУСнікам жаж да гэтага таксама "не даравалі", пакуль тыя жывыя былі? Да Лукашэнкі ды пры БЧБ яшчэ?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць