Грамадства44

У Барысаве арыштавалі Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага

На мінулым тыдні КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» мясцовую ініцыятыву «Склад бутэлек».

49‑гадовы Сяргей Салаш — вядомы грамадскі дзеяч, мясцовы лідар.

Пра яго затрыманне паведаміў журналіст каранямі з Барысаўшчыны Зміцер Панкавец.

«12 лістапада ў Барысаве супрацоўнікамі КДБ быў арыштаваны мой добры сябра Сяргей Салаш. Большай інфармацыі пакуль даваць не магу», — напісаў у фэйсбуку Зміцер Панкавец.

«Шмат хто з вас таксама добра ведае Сержука. Родныя Салаша зараз знаходзяцца дастаткова ў цяжкім становішчы. Калі вы хочаце ім дапамагчы, то, калі ласка, напішыце мне, і я раскажу вам, як гэта можна зрабіць», — дадаў журналіст.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», арыштаваныя таксама 46‑гадовы эканаміст Зміцер Бабіцкі і яшчэ некалькі чалавек, якія разам з Салашам складалі мясцовы асяродак.

У свой час Бабіцкі і Салаш удзельнічалі ў выбарчых кампаніях, балатаваліся ў дэпутаты, збіралі подпісы за кандыдатаў ад апазіцыі. У 2010‑х яны адышлі ад палітыкі і займаліся толькі бізнэсам і грамадскай дзейнасцю.

На мінулым тыдні КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Склад бутэлек». Сярод тых, каго назвалі датычным да яе, былі і Сяргей Салаш і Зміцер Бабіцкі. КДБ таксама заявіў, што да ініцыятывы маюць дачыненне Валянцін Бахцінаў, Аляксандра Вішнеўская, Настасся Цярэшка, Валерыя Бельская, Юрый Душын, Вольга Стралкоўская, Кірыл Скабейка, Дзмітрый Кавалёнак, Сяргей Статкевіч.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках ці на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» адносяць таксама практычна любую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. «Экстрэмісцкімі» лічацца і непадкантрольныя ўладам віды дзейнасці.

Каментары4

  • Lunny
    12.12.2025
    Трымайцеся!
    У Беларусі закатваюць проста за нерэгламентаваную “беларушчыну”
  • пан Гулува
    12.12.2025
    знойдзем кожнага .
    і пакараем .
    Жыве Вольная Незалежная Вялікая Літва !
  • туз
    12.12.2025
    салаша опять цкуюць

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%10

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай27

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%10

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць