Грамадства44

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон

Барысу Цеслюку 75 гадоў. Ён нарадзіўся на Палессі, на беразе Прыпяці. Паспеў пажыць у розных месцах — дабраўся нават да Якуціі — але з часам усё адно вярнуўся дадому, у вёску Перароў. Дарэчы, яна афіцыйна прызнаная цэнтрам захавання ўнікальнага палескага промыслу — выдзяўбаных з суцэльнага дуба чаўноў. Умее іх рабіць сваімі рукамі і Барыс Цяслюк. І не проста ўмее, а сапраўды выкарыстоўвае ў штодзённым жыцці. Як гэта выглядае, зрабіў фотарэпартаж «Анлайнер».

З’явіўся на свет Барыс 8 жніўня 1951 года. Цяпер дату назвалі б шчаслівай — 8.08, адразу дзве бясконцасці. Тады на такія «знакі» ніхто ўвагі не звяртаў. Тым не менш герою рэпартажу шанцавала: пасля школы ўдалося паступіць у інстытут у Мінск. Хлопец, які вырас сярод векавых дуброў, выбраў факультэт лясной гаспадаркі.

Так ён стаў інжынерам-таксатарам — спецыялістам па ўліку, ацэнцы і апісанні лясных масіваў. Па размеркаванні адправіўся ў Якуцк, аж за 9000 кіламетраў ад дому. Дарэчы, гэта найбуйнейшы ў свеце горад, размешчаны ў зоне вечнай мерзлаты. Але самым яскравым успамінам за гады працы там стаў не холад, а сустрэча ў лесе з мядзведзем. Знаёмства атрымалася не казачным — звер паспрабаваў напасці. Як успамінае сам Барыс, прыйшлося хутка сарыентавацца і абараняцца, для абароны ён выкарыстаў паляўнічую стрэльбу.

Настолькі далёка ад роднага Палесся мужчына змог вытрымаць толькі 5 гадоў. І праз нейкі час зноў пасяліўся на беразе знаёмай у найдрабнейшых дэталях Прыпяці. Працаваў у Жыткавіцкім і Тураўскім лясгасах майстрам, апошнія 15 гадоў на пенсіі.

Тая самая рака працягвае карміць мясцовых жыхароў дагэтуль, як і сотні гадоў таму. Плаваючы на самаробным чоўне, Барыс адпільвае і збірае адмерлыя дрэвы, што ўпалі пасля вясновай высокай вады. У асноўным гэта дубы або вербы — як іх тут называюць, вётлы. Потым паляшук распільвае гэтую драўніну на палены, прыдатныя для распальвання печак у мясцовых хатах.

Зрабіць човен уручную — задача няпростая. Трэба ўмець выбраць прыдатнае дрэва — прыглядаць яго могуць некалькі гадоў. Плюс важна ідэальна вытрымаць баланс, адчуць яго: найменшая памылка — і на рацэ човен будзе раз за разам перакульвацца. Апрача навыку неабходная немалая фізічная сіла: літаральна выдзёўбваць драўніну трэба ўручную. Нягледзячы на ўзрост, звыклую справу Барыс і не думае кідаць.

Раней мужчына шмат рыбачыў. Але ў апошнія гады, па ягоных словах, рака абмялела і рыбы стала заўважна менш.

Аднак у астатнім прырода як і раней шчодрая: Барыс збірае ў прыбярэжных лясах грыбы і ягады, добра ведае найлепшыя месцы з журавінамі і чарніцамі. У цёплы сезон абавязкова нарыхтоўвае зёлкі. Каб падтрымліваць моцнае здароўе, менавіта іх ён выкарыстоўвае замест лекаў.

Дарэчы, тут жа здабываюць і адметны па сваіх уласцівасцях дзікі мёд. Бортніцтва — яшчэ адна традыцыя, якая лепш за ўсё захавалася на Палессі.

Разам з сястрой, якая большую частку года жыве ў Маскве, Барыс пабудаваў на сваім участку вялікі трохпавярховы дом. Але сам па звычцы працягвае туліцца ў маленькай драўлянай хаце — там з дзяцінства знаёмы кожны куток.

Сам мужчына ў разводзе, жыве адзін, але ў яго трое дарослых дзяцей — Косця, Каця і Алег.

Ёсць у Барыса і свая чарада — гусі, якіх ён даглядае.

Родная вёска палешука знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне на поўдні нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Паводле даных 2020 года, у ёй жыло каля 250 чалавек. Частка вёскі ўшчыльную прылягае да ракі. Пра паселішча на гэтай тэрыторыі вядома яшчэ з часоў прыняцця хрысціянства — менавіта тут знаходзіўся адзін з Тураўскіх крыжоў.

А традыцыя вырабу чаўноў тут жыве і ўвогуле тысячагоддзямі — і ўсё яшчэ не ператварылася ў турыстычны атракцыён. Не выпадкова яна атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Каментары4

  • vvvvv1
    16.09.2026
    > Разам з сястрой, якая большую частку года жыве ў Маскве, Барыс пабудаваў на сваім участку вялікі трохпавярховы дом. Але сам па звычцы працягвае туліцца ў маленькай драўлянай хаце — там з дзяцінства знаёмы кожны куток.
    Што, пабудавалі вялізарную трохпавярховую халабуду пад 200 квадратаў у якой ніхто не хоча жыць і якую цяпер не могуць пратапіць? А цяпер на старасьці гадоў трэба валэндацца дзесь каб ламачча назьбіраць.

    > Так ён стаў інжынерам-таксатарам — спецыялістам па ўліку, ацэнцы і апісанні лясных масіваў.
    > Працаваў у Жыткавіцкім і Тураўскім лясгасах майстрам
    І пасьля гэтага зьдзіўлена кажа што чагось Прыпяць абмялела... ну дзіўныя людзі, сапраўды.

    Увогуле артыкул нейкі бесталковы. Расказаў бы хоць больш пра той човен, паказаў бы як рабіць, ці што за зёлкі ён там зьбірае. А то незразумела, ці то нейкая біяграфія майстра лясхоза, ці то рэкляма новае хаты, ці то фотарэпартаж з жытла нейкіх бамжоў... нічога "рабінзонскага" асабліва і няма - там увесь раён скрозь такія рабінзоны ў робах "белробат" ды "белвторчермет", ходзяць ды адусюль нясуць што не прыбіта ці не прыкручана (не ад добрага жыцьця зразумела ж).
  • вось так
    16.09.2026
    3% у міня,
    людзі трохпавярховыя хаты і будуюць
  • Рыбак
    16.09.2026
    А яшчэ ён умее цэлыя паэмы даўгія на памяць распавядаць. І добра-смачна тых гусей тушыць
    У печы пачэсным Перароўскім гасцям ))) ды й увогуле - добры дзядзядзька )))

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй8

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску9

«Маё сэрца разбіта». Эд Шыран выбачыўся пасля скандалу з адхіленнем рэпера Маклмора праз прапалесцінскія лозунгі8

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе4

Двое дзяцей прапалі ў Браслаўскім раёне, іх у лесе знайшла жанчына-грыбніца3

У міліцыі расказалі падрабязнасці пошуку хлопчыкаў з Бараўлян5

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі24

Памятаеце беларускую супермадэль Марыну Лінчук? Цяпер яна ладзіць рэтрыты ў Коста-Рыцы ад $5250 за месца11

Кіраўнік БАТЭ прыцягнуў на матч з мінскім «Дынама» іконы10

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй8

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць