Грамадства44

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў

У сям'і Кацярыны і Паўла Цялушкаў з вёскі Люсіна Ганцавіцкага раёна 132 чалавекі. Кацярына Сямёнаўна памятае дні нараджэння кожнага, але ўсё роўна вядзе асобны сшытак, куды акуратна ўпісвае ўнукаў і праўнукаў. Іх гісторыю расказвае «Смартпрэс».

 1‑Екатерина и Павел Телушко из деревни Люсино Ганцевичского района.jpg
Кацярына і Павел Цялушка знаёмыя з самага дзяцінства. Фота тут і далей: «Смартпрэс»

«У нас 57 унукаў і 38 праўнукаў, вось-вось чакаем яшчэ дваіх», — усміхаецца Кацярына Сямёнаўна. 

Сужэнцы з дзяцінства жывуць у вёсцы Люсіна.

«Ён падрастаў сабе, а я — сабе. Калі суседка казала, што пайду замуж за яе сына, адказвала: «Не, пайду за Паўла». Але паддружваць пачалі, калі мне было 18 гадоў, а Паўлу — 22. Праз год (у 1971-м) зладзілі вяселле. Каб усё было на сталах, родныя нават ездзілі ў Вільню па прадукты: куплялі каўбасу, рыбу… Бо ў вёсцы нічога не было», — згадвае жанчына.

 8‑Деревенские закатки.jpg
Жанчына дагэтуль робіць на зіму сотні нарыхтовак.

«У нас заўсёды была вялікая радня. Усе вернікі, добрыя людзі, — адзначае Павел Арцёмавіч. — У маіх бацькоў было восем дзяцей, у сям’і Кацярыны — сем. І я хацеў, каб у мяне таксама было шмат дзяцей».

Так і выйшла — на свет з'явіліся Святлана, Людміла, Павел, Марыя, Пётр, Любоў, Міхаіл, Арцём, Таццяна і Самуіл.

 11‑Павел и Екатерина Телушко.jpg

«Усяго ў сям’і 132 чалавекі. Мы лічым усіх: сваіх дзяцей, іх жонак і мужыкоў, унукаў, праўнукаў, — кажа жанчына, і яе палец спыняецца на цікавай пазнацы «+15 дабавачных». — Гэта мужыкі і жонкі нашых унукаў. Дабавачныя, але ўжо нашы».

 12‑Тетрадь с датами рождения внуков и правнуков.jpg
Больш за ўсё дзяцей і праўнукаў нарадзілася ў верасні — 16 чалавек.

Шмат гадоў таму сям'я перастала змяшчацца нават за вельмі вялікім сталом. Калі намячаецца свята, муж і жонка дзейнічаюць па адпрацаванай схеме: у доме ў адзін кут прыбіраюцца ўсе кветкі (маленькія праўнукі нават так умудраюцца разбіць не адзін вазон), у залу прыносяць тры сталы, ставяць іх побач. Адразу ядуць праўнукі, потым саступаюць месца ўнукам, а далей ужо за стол садзяцца гаспадары і іх дзеці.

Пра дзяцей, унукаў і праўнукаў пара можа казаць бясконца.

«Амаль усе трымаюць гаспадарку, працуюць дзень і ноч. У нашай сям’і ёсць будаўнікі, таму ўсе хаты мы будавалі дзецям самі, нікога не наймалі. Дзякуй Богу за вялікую сям'ю, зараз у нас амаль сто унукаў і праўнукаў, але ж гэта не канец, будуць яшчэ». 

Каментары4

  • Filipp
    06.09.2026
    Феміністак на вас няма! Яны б хутка распавялі, што гэта ўсё праз злачынны патрыярхат.
  • Лось Антось
    06.09.2026
    Filipp, ідзі ўжо да свайго мужыка і адчапіся ад феміністак
  • Ганка
    06.09.2026
    Цікава. Пры такой вялікай сям’і агульны бюджэт выходзіць вельма ж вялікі. Можна скінуцца і замуціць нейкі круты бізнэс.

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні6

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка10

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні6

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць