Меркаванні4040

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ

Мікалай Статкевіч апублікаваў допіс пад назвай «Напады і парады», у якім выказаўся пра спрэчкі вакол Сяргея Ціханоўскага. Прыводзім ягоны пост. 

Я даўно ўжо не пераймаюся канкурэнцыяй за нейкае асабістае месца сярод дэмакратычных сіл. Галоўнае для мяне — будучыня нашай нацыі і краіны, якая залежыць, у тым ліку, ад наяўнасці ў нас неабходнай колькасці моцных патрыятычных лідараў.

Таму імкнуся вызначыць і падтрымаць тых актыўных беларусаў і беларусак, якія маюць унутраны патэнцыял для лідарства.

Падрыхтаваныя харызматычныя лідары — рэдкая з’ява, яны фармуюцца гадамі і знаходзяцца пад пільнай увагай і падвышаным ціскам рэжыму. Таму іх варта берагчы і падтрымоўваць.

Шкадую, што з-за зняволення мала ведаю пра тых актывістаў, якія выявілі свае лідарскія якасці ў 2020 годзе.

Мы — не вельмі вялікая нацыя, таму мяне радуе з’яўленне новых патэнцыйных лідараў і засмучае зыход ад актыўнай дзейнасці тых, хто ўжо засведчыў сябе сапраўдным патрыятычным лідарам.

Я кепска стаўлюся да тых, хто публічна заявіў пра свае прэтэнзіі на кіраўніцтва, павёў за сабой людзей і потым апынуўся нявартым іх даверу. На мой погляд, гэта здрада. І не трэба спасылак на запалохванні і пагрозы, страх турмы, за блізкіх і дзяцей. Да лідарства ніхто нікога не прымушае. Калі ж абраў гэты шлях, то мусіш адпавядаць яму.

Бо хіба тыя, якія пайшлі за несапраўдным лідарам і, пакінутыя ім, апынуліся з-за гэтага разлучанымі з блізкімі і дзецьмі, прайшлі турэмнае пекла, — нейкія менш каштоўныя людзі? Што, іх пакуты значаць меней? Няздатнасць да самаахвяравання ва ўмовах вызвольнай барацьбы супраць тыраніі — прыкмета непрыдатнасці да лідарства.

Тым болей каштоўныя лідары, чыя адданасць справе ўжо праверана. Напрыклад, турмой ці вайной.

Я называю гэта — прайшлі «праверку на дарогах». Па назве савецкага ваеннага фільма, некалі забароненага цэнзурай.

Мяне вельмі засмучае кампанія ў сеціве супраць Сяргея Ціханоўскага — харызматычнага лідара, які шмат зрабіў для народнага ўздыму 2020 года, годна прайшоў турэмныя катаванні, не папрасіў літасці ў сваіх катаў і зараз знаходзіцца на волі. Безумоўна, Сяргей рабіў памылкі, амаль непазбежныя пасля пяці гадоў поўнай ізаляцыі.

Эмацыйнасць — добрая якасць для палітыка, неабходная для ўздзеяння на эмоцыі людзей. Але яна можа шкодзіць у стасунках з медыя і дыскусіях у сеціве.

Хаця цяжка стрымацца, калі нібыта дэмакратычныя актывісты актыўна выкарыстоўваюць для нападак на былых палітвязняў спекуляцыі наконт турэмных «статусаў». Тым болей што беспадстаўнае навешванне турэмшчыкамі рэжыму гэтых «статусаў» з’яўляецца вядомым прыёмам ціску і псіхалагічных катаванняў палітвязняў.

Так атрымалася, што я ў тэме наконт «статусавай» правакацыі супраць Сяргея.

Я высветліў яе абставіны праз аўтарытэтных у турэмным свеце людзей. Як выявілася, недарэчную і хлуслівую інфармацыю пра Сяргея распаўсюдзілі двое крымінальнікаў. Адзін з якіх падпісаў у зняволенні паперы пра «законапаслухмяныя паводзіны», а другі даў падчас следства паказанні супраць сваіх сяброў, што аўтаматычна пазбаўляе абодвух паважанага месца ў турэмным свеце і права выносіць вызначэнні пра «статус» ды распаўсюджваць інфармацыю пра іх.

Спробы «дэмакратаў» гуляць на адным са спосабаў турэмных катаванняў выклікаюць у мяне пачуццё глыбокай гідлівасці.

Тым не менш хачу параіць Сяргею вучыцца не наракаць на СМІ за крытычныя, хай нават і недакладныя, выказванні ў свой бок, тым болей не рэагаваць эмацыйна на слоўныя прэтэнзіі і напады апанентаў, што з’яўляецца неабходнай якасцю дэмакратычнага палітыка. І калі ён звярнуўся да расійскай вершаванай класікі, то жадаю яму трымацца вершаванай парады расійскага паэта Аляксандра Пушкіна: «Хвалу и клевету приемли равнодушно и не оспаривай глупца». Альбо маёй невершаванай: «Ніколі не перабрэхвайся з сабакамі».

Глыбокапаважаную мной за шматгадовую падтрымку беларушчыны «Нашу Ніву» папрасіў бы не апускацца ў дыскусіі з чалавекам, чые заслугі і пакуты ў барацьбе за свабоду Беларусі бясспрэчныя, да выразаў кшталту «лабуда». Мо, гэта і павялічвае аўдыторыю, але памяншае павагу.

Каментары40

  • Ачомайцеся!
    03.09.2026
    Вельмі мякка выказаўся спадар Статкевіч пра "незалежную лабуду". Перакладаю на чалавечую мову: "інфаспекуляцыя сёння дае табе пару клікаў, але доўгатэрмінова — дыскрэдытуе".
  • Ціханоўскі маўчаць не будзе
    03.09.2026
    Ціханоўскі маўчаць не будзе. І не павінен маўчаць у адказ на хлусню, абразы, цкаванне, заказную кампанію траўлі, і пераказы росказняў крымінальнікаў, якія засвечаны ў дачы паказанняў супраць сваіх сяброў і падпісваюць паперы аб супрацы з мянтамі.

    Тым, больш, калі ў выніку гэтай хлусні людзі ў Беларусі атрымліваюць па 16 гадоў турмы.
  • Прапаную іншы загаловак
    03.09.2026
    "Статкевіч назваў Сяргея Ціханоўскага - харызматычным лідэрам, які шмат зрабіў для народнага ўздыму 2020 года і заклікаў дэмакрататычныя смі не гуляць на адным са спосабаў турэмных катаванняў".

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку34

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку34

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць