Свет2121

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты

Украіна пачала аперацыю, якая павінна зрабіць расійскае неба настолькі небяспечным, каб замежныя авіякампаніі перасталі лётаць у Маскву. Журналіст The Atlantic Сайман Шустэр сцвярджае, што гэта і ёсць сакрэтны план M&Ms: масавыя налёты танных дронаў, разлічаныя на працяглае закрыццё аэрапортаў і ціск расійскай эліты на Пуціна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

2 верасня аўтар The Atlantic Сайман Шустэр паведаміў, што Уладзімір Зяленскі афіцыйна абвясціў пачатак аперацыі M&Ms, пра падрыхтоўку якой журналіст расказаў яшчэ ў жніўні.

«Зяленскі афіцыйна абвясціў пачатак аперацыі, вядомай як M&Ms, пра якую мы пісалі ў мінулым месяцы ў The Atlantic. Адна з крыніц, якая першапачаткова распавяла мне пра план, пацвердзіла сёння раніцай, што гэта менавіта яна», — напісаў Шустэр.

Сам Зяленскі кодавай назвы M&Ms публічна не ўжываў. Але 1 верасня ён заявіў, што Украіна рэзка павялічыць колькасць беспілотнікаў і ракет у расійскай паветранай прасторы.

«У расійскім небе проста будуць дроны ў такой колькасці, з якой давядзецца лічыцца», — сказаў ён.

Зяленскі асобна папярэдзіў замежныя авіякампаніі, страхавыя кампаніі і пасажыраў, якія працягваюць карыстацца паветранай прасторай і ключавымі аэрапортамі Расіі.

«Расійскае неба фактычна будзе закрывацца. Вайна, якую пачала Расія, закрывае яе неба», — заявіў ён.

Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што гаворка не ідзе пра наўмысныя атакі на цывільныя самалёты. Мэта — стварыць такую пастаянную пагрозу вакол расійскіх аэрапортаў, каб іх працу даводзілася рэгулярна спыняць, а замежныя перавозчыкі самі адмовіліся ад палётаў.

Што такое аперацыя M&Ms

Праект быў упершыню падрабязна апісаны Шустэрам у The Atlantic у жніўні.

Назва M&Ms адсылае да мноства маленькіх, танных і амаль аднолькавых дронаў, неабходных для аперацыі. Паводле крыніц журналіста, Украіна разглядала магчымасць запускаць да тысячы беспілотнікаў за ноч, каб перагрузіць расійскую супрацьпаветраную абарону і надоўга закрыць аэрапорты Масквы.

Першапачаткова план прадугледжваў выкарыстанне аўтаномных дронаў са штучным інтэлектам. У іх памяць павінны былі загрузіць карты маршруту і выявы цэляў. Падчас палёту бартавая камера здымала б мясцовасць, а алгарытм параўноўваў убачанае з захаванымі выявамі і самастойна накіроўваў беспілотнік у цэль — без пацвярджэння ўдару чалавекам.

Гэта выклікала сур’ёзныя сумневы ў Зяленскага. Паводле The Atlantic, ён баяўся, што выпадковага трапляння ў пасажырскі самалёт або гібелі цывільных. Таму аўтары плана прапаноўвалі загадзя папярэджваць авіякампаніі, каб тыя выводзілі свае лайнеры з расійскіх аэрапортаў.

Разлік на незадаволенасць эліты

Мэтай аперацыі павінна было стаць не толькі парушэнне паветраных зносін. Яе аўтары спадзяваліся ізаляваць расійскіх чыноўнікаў, алігархаў і іншых заможных прыхільнікаў Пуціна ад замежных маршрутаў.

Праз заходнія санкцыі ў Маскву ўжо не лётаюць еўрапейскія і амерыканскія перавозчыкі, але застаюцца Turkish Airlines, Emirates і шэраг авіякампаній з Кітая, Турцыі і краін Персідскага заліва. Праз Стамбул і Дубай расійская эліта захоўвае зручны выхад у астатні свет.

Калі гэтыя кампаніі таксама спыняць рэйсы, разлічваюць аўтары M&Ms, уплывовыя расіяне могуць пачаць патрабаваць ад Пуціна вырашэння праблемы. У спалучэнні з іншымі эканамічнымі наступствамі вайны гэта павінна падштурхнуць Крэмль да перамоў.

Раней паведамлялася, што падрыхтоўка аперацыі спынілася ў ліпені пасля звальнення яе меркаванага аўтара — міністра абароны Міхаіла Фёдарава. Аднак цяпер Шустэр сцвярджае, што план усё ж быў адноўлены і афіцыйна запушчаны.

Пакуль не зразумела, ці будзе аперацыя рэалізаваная дакладна ў першапачатковым выглядзе. Але яе палітычная частка ўжо пачалася: Украіна афіцыйна папярэдзіла свет пра небяспеку палётаў у Расію і заявіла пра намер фактычна закрыць яе неба.

Каментары21

  • Бубубу
    03.09.2026
    Замежнікі перастануць, але самі маскалі будуць і далей гойсаць - "іх бабы яшчэ нараджаюць".
  • Он за кого воюет
    03.09.2026
    Вместо того чтобы отправить дроны на ВС РФ он их отправляет в политических целях.
    Получается что наступление будет усиливаться, склады гореть и зимиой не будет света, зато самолеты не будут так часто летать...
  • Санта Бэрримор
    03.09.2026
    Хмм, не может рашка с мостами справиться. И так воюет на пределе.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС14

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС14

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць