Грамадства1313

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка

Сталі вядомыя пераможцы ў асноўных намінацыях Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі 2026 года, паведамляе тэлеканал АНТ.

Ігар Марзалюк. Фота: «Наша Ніва»

У намінацыі «Паэзія» перамагла Вольга Русілка з кнігай «Котра».

Найлепшым у драматургіі прызналі Анатоля Зэкава за кнігу «Двор пад буслінымі крыламі».

У публіцыстыцы перамогу атрымаў Ігар Марзалюк з кнігай «Кроў на белым тле: беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР».

У намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства» адзначылі Дзмітрыя Радзівончыка за кнігу «Масты і берагі. Нарэшце я зразумеў, як гэта працуе…».

Пераможцам у катэгорыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» стаў Генадзь Аўласенка з кнігай «Як Вадзянік з людзей жартаваць спрабаваў».

За найлепшы дэбют узнагароду атрымала Паліна Корнева з кнігай «Запіскі юнай хірургіні».

Усе пералічаныя выданні выйшлі па-беларуску.

Каментары13

  • Воўна
    05.09.2026
    Наша Ніва на чыім баку? Уладу ў Беларусі захапіла хунта! Вы ў белты навіны перадрукоўваеце? Вы там акуелі? Якія прыміі ў хунты ад імя Беларусі?вы на каго працуеце?
  • Санта Бэрримор
    05.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Беларус
    05.09.2026
    А што можа быць "нацыянальнага" у лукашэнкаўскай прэміі, якой адзначаюцца найлепшыя мярзотнікі рэжыму за антыбеларускую, антынацыянальную дзейнасьць ды перакручваньне гісторыі? Прасоўваць мімікрыю ворага пад нібыты "беларускасьць" падчас вайны - грамадзянская здрада, бо дапамагае рэжыму аднаўляць страчаную легітымнасьць, разбурэньне якой даецца беларусам вялікімі выселкамі, стратамі ды ахвярамі. За гэта безумоўна калісьці прыйдзецца адказваць, бо тое - ўчынкі без тэрміну даўніны.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць