26‑гадовая дзяўчына пры абгоне вылецела ў кювет і разбілася насмерць пад Оршай
Паводле папярэдняй інфармацыі, пры абгоне яна не справілася з кіраваннем.

Фота: ДАІ Віцебскай вобласці
Аварыя здарылася сёння каля 14 гадзін на 143‑м кіламетры аўтадарогі М-8 паблізу вёскі Грышаны ў Аршанскім раёне.
26‑гадовая кіроўца Citroën, паводле папярэдняй інфармацыі, пры абгоне не дала рады кіраванню, аўто вылецела ў кювет.

Фота: ДАІ Віцебскай вобласці
Дзяўчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.
Каментары