Здарэнні55

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа

У Маскве 26‑гадовага беларуса асудзілі за крадзеж з сэкс-шопа. Хлопец вынес адтуль без аплаты рэалістычны сімулятар ніжняй часткі жаночага цела, піша Shot.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Mike Kemp / In Pictures via Getty Images

Паводле выдання, беларус зайшоў у краму і папрасіў прадаўца прынесці яму сэкс-цацку. Даведаўшыся, што тавар каштуе 21 тысячу расійскіх рублёў — каля 750 беларускіх, мужчына вырашыў яго не купляць. Замест гэтага ён узяў гумовае тулава пад паху і выбег з крамы, не рэагуючы на крыкі прадаўцоў.

Але збегчы мужчыну не ўдалося: здарэнне трапіла на камеры відэаназірання. Паліцыя затрымала хлопца, а скрадзены тавар у яго забралі.

У судзе ён прызнаў віну і папрасіў прабачэння. Таксама высветлілася, што ён працуе і фінансава дапамагае бацькам і бабулі.

Суд прызначыў хлопцу за рабаванне 240 гадзін абавязковых работ.

Каментары5

  • leja
    06.09.2026
    нейкая вельмі сумная гісторыя. трэба хлопцу краудфандынг сабраць на [Рэд. Выдалена] гумовую

    [Зрэдагавана]
  • Традыцыйны натурал
    06.09.2026
    А "ніжняя частка жаночага цела" - гэта ступня, ці маглі б пракаментаваць гендарныя фэміністкі? Ён фут-фетышыст?
  • Тутэйшы
    06.09.2026
    Дайце фулл!, маскоўскія мянты затэсцілі.

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць