Свет5656

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму

Токіа абурыў помнік савецкаму салдату, які прыкладам вінтоўкі разбівае пагранічны знак з хрызантэмай. Гэтая кветка — адзін з нацыянальных сімвалаў Японіі і эмблема імператарскага дома.

Усе фота: МК Хабараўск

Японія запатрабавала ад Расіі дэмантаваць адкрыты ў Хабараўску помнік перамозе над Японіяй у Другой сусветнай вайне.

Прэм’ер-міністарка Японіі Санаэ Такаіці назвала манумент «цалкам непрымальным». Міністр замежных спраў Тасіміцу Матэгі заявіў, што ён абражае нацыянальныя пачуцці японцаў і не спрыяе адносінам паміж краінамі.

«Праз дыпламатычныя каналы мы рашуча запатрабавалі ад расійскага боку адмовіцца ад усталявання і дэмантаваць помнік», — сказаў Матэгі.

Масква пакуль ніяк не адказала.

Манумент адкрылі 4 верасня і прысвяцілі разгрому Японіі ў 1945 годзе. Гэта 15‑метровая бронзавая фігура савецкага салдата, які прыкладам вінтоўкі разбівае знак з хрызантэмай — эмблемай японскага імператарскага дома.

Спрэчка вакол помніка ўзнікла на фоне новага абвастрэння адносін Масквы і Токіа. У жніўні Уладзімір Пуцін упершыню за час свайго кіравання наведаў адзін з Курыльскіх астравоў, на якія прэтэндуе Японія. Токіа лічыць чатыры паўднёвыя астравы грады сваёй тэрыторыяй. Праз гэтую спрэчку Расія і Японія дагэтуль не заключылі мірнага дагавора пасля Другой сусветнай вайны.

Каментары56

  • профи
    06.09.2026
    Deeply concerned, Литва в отличии от японии не тормозит и огромную помощь украине оказывает а японцы до сих пор допускают ошибку как и ранее никому и не в чем не помогая а сказали бы что выделят укрине милион дронов если памятник не уберут то было б дело...а так плюнут росияне на из хотелки,давно надо выбрать всем сторону добра или зла
  • Баба Ванга
    06.09.2026
    набліжаецца час, калі расея будзе разбурана! проста пачакайце
  • Крынж
    06.09.2026
    Паказуха- гэта такая духоўная срэкрэпа ў оркаў. Яны, па вялікаму рахунку, толькі і могуць што ставіць ідыецкія помнікі, або з помпай адкрываць чарговы сарцір.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць