Грамадства1010

Больш за двое сутак у дарозе. Беларуска расказала, як з'ездзіла ў аўтобусны тур у Грузію

Смачная ежа, чыстае мора і таксі ў два разы таннейшае, чым у нас. Мінчанка Аляксандра Калантай у ліпені паехала на аўтобусе ў Грузію і расказала журналісту выдання Myfin.by пра выдаткі і ўражанні.

Дарога, пражыванне і сняданкі — 465 $

У шумны Батумі беларуска ехаць прынцыпова не хацела і абрала прыгарадны пасёлак Гоніа, размешчаны практычна каля мяжы з Турцыяй, які славіцца старажытнарымскай крэпасцю I стагоддзя і самым чыстым морам у рэгіёне.

Тур, які ўключаў у сябе дарогу з пражываннем і сняданкамі, каштаваў 465 $. Яшчэ 300 BYN трэба было заплаціць за турыстычную паслугу.

«Выехалі а шостай гадзіне вечара ў нядзелю, а ў гатэлі ў Грузіі былі ўжо а шостай раніцы ў сераду. За гэты час адна ноч прайшла ў транзітным гатэлі ў Расіі. Межы, дарэчы, прайшлі вельмі хутка. Туды — за 3 гадзіны 20 хвілін, назад — за паўтары гадзіны».

Чаканне на мяжы

У нас была заключаная дамова з турфірмай Zefir Travel. У кошт 10‑дзённага тура ўваходзілі таксама і некалькі экскурсій. Жылі ў гатэлі «Ваяж» за дзвесце метраў ад мора».

Хоць сняданкі і былі арганізаваныя паводле прынцыпу «шведскі стол», разнастайным меню назваць было нельга, кожны дзень падавалі практычна адно і тое ж.

Затое на абед ці вячэру Аляксандра выбірала што-небудзь цікавае, чаргуючы ўстановы з грузінскай і еўрапейскай кухнямі.

«Цэны былі вельмі рознымі, усё залежала ад рэстарана. Напрыклад, у рэстаране «Белы дом» пяць хінкалі, салата і ліманад абышліся мне 29 лары (каля 33 BYN), а ў Elle толькі салат і ліманад каштавалі ўжо каля 50 лары (56 BYN). Смачна і нядорага елі грузінскую кухню ў рэстаранах «Белы дом» і «Фарэлевы бар Арёл».

Інтэрнэт за ўсю паездку — 17$

У Гоніа Аляксандры вельмі спадабалася: водар векавых эўкаліптаў, крышталёва чыстая вада і горы, што навісаюць над морам.

«Тры гады таму я адпачывала ў Кабулеці, і там таксама было цудоўна. Для сябе я зрабіла такое параўнанне: калі плануеце шмат падарожнічаць па розных месцах, то зручней спыніцца ў Кабулеці. А калі хочацца спакойна адпачываць у адным месцы і часам ездзіць у Батумі, то лепш выбіраць Гоніа. Адзінае, чаго мне там не хапіла, — гэта рынку, дзе можна было б купіць недарагую садавіну і набраць ласункаў дадому».

У паездцы беларуска разлічвалася картамі VISA Альфа-Банка і VISA Прыёрбанка. На інтэрнэт за ўсю паездку выдаткавала 17 $, купіўшы eSIM на 5 ГБ праз міжнародны сэрвіс Airalo.

Калі патрэбна было таксі, карысталася «Яндэкс Go» з прывязанай беларускай картай. Праз дадатак атрымлівалася нашмат выгадней, чым карыстацца паслугамі мясцовых таксістаў-бамбіл. Іншым разам паездка абыходзілася ў два разы танней, чым на аналагічную адлегласць у Мінску.

Курс лары і беларускага рубля на момант публікацыі практычна аднолькавы

«У адзін з дзён мы ездзілі з Гоніа ў Батумскі батанічны сад (уваход 25 лары). На зваротным шляху мясцовыя кіроўцы прасілі амаль у два разы больш, тлумачачы гэта тым, што ім потым яшчэ вяртацца назад».

Без непрыемнасцяў не абышлося. Па дарозе ў Батанічны сад кіроўца не размаўляў па-руску і паспрабаваў удакладніць, да якога ўваходу нам трэба. Праз моўны бар'ер узнікла непаразуменне: ён прывёз нас да іншага ўваходу, а кошт паездкі пералічыўся, і замест 24 лары атрымалася 40. Было непрыемна.

У астатнім цэны былі больш чым прымальныя. Асабліва здзівілі паездкі па горных дарогах: за 10 хвілін шляху кошт мог складаць усяго 4 лары, хоць па факце ехаць даводзілася даўжэй праз вузкія дарогі і мноства крутых паваротаў».

Крэпасць Гоніа — 15 лары, дэндрапарк Шэквецілі — бясплатна

Экскурсіі ад турфірмы ўключалі ў сябе аглядную па Батумі з прагулкай на катары і паездку ў Тбілісі і Мцхету.

Па дарозе турысты спыняліся каля Жынвальскага вадасховішча і на агляднай пляцоўцы, дзе можна ўбачыць зліццё дзвюх рэк. За 15 лары Аляксандра наведала крэпасць Гоніа і бясплатна — дэндрапарк Шэквецілі, які спадабаўся больш за Батанічны сад у Батумі: уваход вольны, а акрамя прыгожых раслін можна ўбачыць фламінга, паўлінаў і іншых жывёл.

«У Тбілісі самастойна падняліся на незвычайным фунікулёры — гэта абыйшлося ў 25 лары. З дадатковых экскурсій мы куплялі толькі адну — паездку на Гоміс Мта. Яна каштавала 130 лары, у кошт уваходзілі трансфер і пікнік, які фактычна замяніў нам і абед, і вячэру. З дадатковых выдаткаў у гэты дзень былі: 10 лары на трансфер у Батумі і назад, 6 лары на туалеты і яшчэ 6 лары на ваду і марожанае.

На жаль, з надвор'ем на Гоміс Мта нам не пашанцавала. Галоўнай мэтай было ўбачыць знакаміты захад сонца над аблокамі, але замест гэтага мы каля пяці гадзін правялі ў густым тумане. Аднак я зусім не шкадую, што паехала. У нас сабралася выдатная кампанія з Беларусі і Казахстана, таму сумаваць не даводзілася, а ад прыгажосці гор удалося атрымаць асалоду, нават нягледзячы на надвор'е».

Уся паездка — каля $1160

Аляксандра ўважліва палічыла ўсе выдаткі. У Грузіі на ежу і забавы яна выдаткавала практычна столькі ж, колькі каштаваў сам тур: 453 $. У транзіце па Расіі пайшло 3 642 расійскіх рублёў (каля 43 $): на гарачае харчаванне 2 032 ₽, на ласункі і ваду 1 530 ₽, яшчэ 80 ₽ — на платныя туалеты.

«Прыпынкі на гарачае харчаванне былі ўсяго адзін-два разы на дзень, таму вялікіх выдаткаў не атрымалася. Ды і пасля пастаянных перакусаў у дарозе шмат есці не хацелася. Даражэйшым за большасць астатніх прыёмаў ежы аказаўся хот-дог на запраўцы. За хот-дог, латэ і эклер я аддала 797 расійскіх рублёў, у той час як у сталовай бульба з соусам, вінегрэт і чай абыйшліся ўсяго ў 320 рублёў.

Выніковая сума паездкі атрымалася каля $ 1160.

«Падчас адпачынку я прымала рашэнні хутчэй сэрцам, таму не магу сказаць, што шкадую пра нейкія выдаткі. Але калі глядзець аб'ектыўна, многім людзям не патрэбныя паездкі выключна на таксі, штодзённая арэнда шэзлонгаў або вячэры ў прыгожых, але дарагіх рэстаранах».

Што ўзяць у дарогу

Паездка, лічыць мінчанка, на 100% была вартая сваіх грошай. Дзякуючы таму, што ўдалося ашчадзіць на дарозе, атрымалася больш патраціць на забавы, экскурсіі і смачную ежу. А ўражанняў засталося мноства. І нават галоўная складанасць аўтобуснага тура — адсутнасць паўнавартаснага начнога сну — анітрохі іх не азмрочыла.

Да таго ж падарожніца падрыхтавалася: узяла ў дарогу плед, падушкі для шыі і ног, маску для сну і кампрэсійныя панчохі.

«Яшчэ можна ўзяць берушы, бо ў аўтобусе заўсёды ёсць нейкі фонавы шумок. Але такі фармат падарожжаў падыходзіць не ўсім. Магчыма, калі-небудзь я і сама адмоўлюся ад аўтобусных тураў, але прычына будзе толькі адна — фізічная стомленасць ад доўгага знаходжання ў дарозе і пастаянны недахоп сну.

Вайскова-Грузінская дарога — гэта тое, дзеля чаго сапраўды варта ехаць у аўтобусны тур. Калі з усіх бакоў цябе акружаюць велічэзныя горы неверагоднай прыгажосці, ты перастаеш адчуваць стомленасць ад дарогі і разумееш, што гэты момант застанецца ў памяці назаўжды».

Каментары10

  • Хмм
    05.09.2026
    "Больш за двое сутак у дарозе"
    Это ж в одну сторону, я правильно посчитал?
    "Выехалі а шостай гадзіне вечара ў нядзелю, а ў гатэлі ў Грузіі былі ўжо а шостай раніцы ў сераду" - ну, то есть 60 часов и три ночевки. В автобусе. И назад - столько же.
    "У кошт 10‑дзённага тура ўваходзілі" - это при 10дневном туре.
    Ад. Гребаный АД на земле.
  • Рог
    06.09.2026
    Я паездзіў трохі па чорнаму мору. І пару разоў бываў у Грузіі. Гоніа- батумі- кабклеці гэта для нішчых ідыётаў. І тут націск на ідыётаў . Грузінская мора не параю нікому. У 10 раз лепей дома сядзець
  • тупики
    06.09.2026
    Похоже,в грузии очень популярны тупики, из списка поездок такси: 3-й тупик, 6-ой тупик, 3-ий тупик LOL

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж13

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж13

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць