Свет44

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады

Cyphral Distich стварыў шатландскі пісьменнік Томас Уркхарт у 1653 годзе. Шыфр складаецца з двух радкоў па 32 лічбы.

Новая мадэль нейрасеткі Claude Fable 5.1 узламала шыфр Cyphral Distich, які крыптографы не маглі разгадаць 373 гады. Пра гэта паведаміла кампанія Vals AI, якая спецыялізуецца на тэставанні мадэляў штучнага інтэлекту.

«Выкарыстоўваючы Fable 5.1, мы расшыфравалі шыфр, які заставаўся неразгаданым на працягу 373 гадоў. <…> Азіраючыся назад, можна сказаць, што ён амаль ашаламляльна просты», — гаворыцца ў публікацыі.

Cyphral Distich стварыў шатландскі пісьменнік Томас Уркхарт у 1653 годзе. Шыфр складаецца з двух радкоў па 32 лічбы.

Ён заставаўся неразгаданым на працягу стагоддзяў.

Як невырашальную праблему яго назвалі ў 1899 годзе ў часопісе Notes and Queries, пазней яго зноў згадвалі ў літаратуры па крыптаграфіі XX стагоддзя, а яшчэ пазней даследчык гістарычных шыфраў Клаўс Шмэ ўключыў яго ў спіс 50 самых вядомых неразгаданых зашыфраваных паведамленняў.

Fable 5.1 заўважыла, што перад крыптаграмай размешчаны 32 «правірацыі» Уркхарта — 32 кароткія пажаданні. Мадэль супаставіла кожную лічбу з адпаведным фрагментам тэксту, выкарыстала лічбу як нумар слова і ўзяла першую літару гэтага слова.

На гэтую задачу нейрасетка патраціла 44 хвіліны і 174 тысячы токенаў.

У выніку атрымалася паведамленне: «О Божа, падтрымай караля Карла II і зрабі яго вярхоўным уладаром гэтай зямлі».

У 1649 годзе ў Англіі пасля пакарання смерцю караля Карла І манархія была скасавана і абвешчана рэспубліка. Кіраўніком краіны ў 1653 годзе стаў Олівер Кромвель, які насіў тытул лорда-пратэктара. Кромвель у 1658 годзе памёр, у краіне пачаўся хаос, і парламент прызваў на трон сына Карла І, які быў каранаваны ў 1660 годзе як Карл ІІ. Манархія была адноўлена.

Каментары4

  • Пэпс
    05.09.2026
    Ужо абверглі. Рашэнне прыгожае, але прайграць яго не змаглі. Незалежная спроба прайгравання выявіла сур'ёзныя супярэчнасці. Разыходзімся.
  • Vasia
    05.09.2026
    А навошта шыфраваў?
  • відавочна
    06.09.2026
    Vasia, дык шыфраваў пра наступнага караля у часы Кромвеля.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж13

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж13

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць